Дзі́кае — возера ў Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Уса, за 16Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 2. км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Чэрвень, прыкладна за 1,1 км на паўночны ўсход ад вёскі Вішанька.
Плошча паверхні 0,14 км². Даўжыня 0,52 км, найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 1,2 км. Катлавіна возера слаба выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Берагі нізкія, забалочаныя. У паўднёва-ўсходняй частцы з возера выцякае рака Уса. У паўночнай частцы пратокай возера злучанае з сістэмай меліярацыйных каналаў у басейне рэк Гаць і Уша.
У возеры водзяцца карась, лінь, плотка, акунь, шчупак і іншыя віды рыб.
Літаратура — 179.
Ліст карты N-35-81. Выданне 1981 г.
Спасылкі Морфометрические параметры озёр Минской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 2.
Катэгорыя:Басейн Усы (прыток Бярэзіны) Катэгорыя:Азёры Чэрвеньскага раёна