Іосіф Паўлавіч Сярэдзіч (нар. , Забараўцы, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі журналіст, рэдактар газеты «Народная Воля».
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Забараўцы, Пінскі раён. Журналістыкай займаецца з 1967 года. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС. Працаваў у «Сельскай газеце», «Советской Белоруссии» (да 1990 года).
З мая 1990 па студзень 1996 — дэпутат Вярхоўнага Савета XII склікання. Адначасова з 1990 па 1995 год займаў пасаду галоўнага рэдактара «Народнай газеты» — органа Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. Выданне займала ўмераную цэнтрысцкую пазыцыю, імкнучыся адлюстраваць палітычныя погляды большасці грамадзян. 17 сакавіка 1995 г. Указам № 113 Аляксандр Лукашэнка прызначыў галоўным рэдактарам «Народнай газеты» Мікалая Галко, не зважаючы на тое, што правам прызначаць галоўнага рэдактара сваёй уласнай газеты валодаў толькі Вярхоўны савет.
Іосіф Сярэдзіч быў вымушаны стварыць новую газету «Народная Воля», першы нумар якой выйшаў 11 ліпеня 1995 года. З таго часу з’яўляецца галоўным рэдактарам выдання.
Узнагароды Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай РэспублікіАлексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100.
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання