Вазапісец Пана — ананімны атычны грэчаскі вазапісец, прадстаўнік чырвонафігурнага вазапісу. Вазапісец Пана лічыцца вучнем Місана. Працаваў прыкладна з 480 да 450 да н. э.

Яго імянная ваза — кратар з выявай Пана, які пераследуе пастуха на боку А, і смерцю Актэона — на боку В, цяпер захоўваецца ў Музеі вытанчаных мастацтваў, Бостан.

Сярод прац вазапісца Пана кратары, пелікі, гідрыі і амфары. У цэлым яго аўтарству прыпісваюць больш за 100 ваз. Сцэны яго вазапісу характарызуюцца свежасцю малюнка, майстэрствам выканання, поўныя гумару і іроніі. Імянная ваза — кратар з выявай Пана, Бостан пеліка Геракл і Бусіріс, Афіны псіктар Барацьба Апалона і Марпесы, Мюнхен лекіф з выявай паляўнічага, Бостан

Спасылкі John Beazley. Der Pan-Maler. Berlin 1931. Anna Follmann. Der Pan-Maler. Bonn 1968. Pan-Maler. in: Lexikon Alte Kulturen. Vol 3, p. 101. Pan-Maler. in: Lexikon der Kunst. Vol 3, p. 716.

Катэгорыя:Вазапісцы Старажытнай Грэцыі