Справа «Белага легіёна», таксама Справа патрыётаў — крымінальны працэс у Беларусі па абвінавачанні шэрагу асоб у навучанні і падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў (ч.3 арт. 293 КК РБ), а пасля яшчэ і ў стварэнні незаконнага ўзброенага фарміравання (арт. 287 КК). Справа па артыкуле 287 КК у Беларусі была распачатая ўпершыню. Арышты пачаліся ў сакавіку напярэдадні Дня Волі, які неафіцыйны адзначаецца 25 сакавіка, у часе хвалі пратэстаў супраць зніжэння ўзроўню жыцця. У выніку абвінавачванне ў навучанні і падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў было прад'яўлена 35 чалавекам, 20 з якіх пазней былі яшчэ абвінавачаны ў стварэнні незаконнага узброенага фарміравання. Сярод затрыманых былі дзейныя і былыя супрацоўнікі памежных войскаў, Узброеных сіл, МНС і Унутраных войскаў. 16 чэрвеня стала вядома, што КДБ спыніў крымінальны пераслед па справе аб масавых беспарадках. 30 чэрвеня вызвалены апошнія фігуранты. 27 лістапада спынены крымінальны пераслед усіх удзельнікаў справы «Белага легіёна».
Перадгісторыя Спартыўна-патрыятычная беларуская арганізацыяsb.by «Белы легіён» была заснаваная ў 1996 годзе і ставіла сваёй мэтай абарону незалежнасці Беларусі, якая тады была пад пагрозай з-за падпісання саюзных пагадненняў з Расіяй. Арганізацыя спыніла сваё існаванне ў пачатку 2000-х гадоў.
Аднак выхаванне «патрыётаў Беларусі для службы радзіме» працягнуліся, у тым ліку і работа з моладдзю. Пад Бабруйскам дзейнічаў летнік «Патрыёт», дзе школьнікаў вучылі элементам працы са зброяй у спалучэнні з урокамі беларускай мовы, гісторыі і культуры. У падрыхтоўцы ўдзельнічалі інструктары са падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння Расійскай Федэрацыі, праводзіліся абавязковыя медыцынскія курсы з атрыманнем сертыфікатаў «Чырвонага крыжа», практыкаванні па стральбе са спартыўнай і паляўнічай зброі, заняткі адзінаборствамі. Адпрацоўвалася таксама аўтаномнае жыццё ў партызанскіх умовах у фармаце палявых выхадаў, з начоўкамі і без.
У летніках удзельнічалі таксама мужчыны старэйшых узростаў, пэўная іх частка была матывавана нядаўняй акупацыя Крыма Расій і ўзроеным канфліктам на ўсходзе Украіны з прарасійскімі баевікамі, асцярогамі, што Расія рана ці позна паспрабуе таксама ліквідаваць дзяржаўнасць Беларусі. Удзельнікі летніка прызнаваліся, што ў выпадку агрэсіі супраць Беларусі гатовыя стаць касцяком добраахвотніцкага батальёна. Пра трэніроўкі былых «легіянераў» прайшлі сотні чалавек.
Справа «Белага легіёна» пачалася ў сакавіку напярэдадні Дня Волі, у часе хвалі пратэстаў супраць зніжэння ўзроўню жыцця. Былы лідар «Белага легіёну» Міраслаў Лазоўскі паведаміў, што яго профіль у Фэйсбуку быў узламаны, а невядомая асоба ад ягонага імя распаўсюджвала інфармацыю пра падрыхтоўку да вулічнай акцыі 25 сакавікаsvaboda.org.
20 сакавіка 2017 года беларускія памежнікі паведамілі, што у Беларусь з Украіны нібыта прарываўся джып са зброяй. Пазней становіцца вядома, што ад памежнікаў уцёк кіроўца, а машына магла рухацца не з тэрыторыі Украіны, а з беларускай вёскі, размешчанай паміж беларускім і украінскім пунктамі пропуску. На наступны пасля здарэння дзень кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка заявіў пра затрыманне «дзясяткаў баевікоў»novychas.by.
Арышты Затрыманні адбыліся за пару дзён да Дня Волі, калі апазіцыя заклікала да правядзення ў Мінску масавай дэманстрацыі пратэсту супраць уладаў. Яны сталі працягам хвалі арыштаў грамадзянЯны сустрэнуць Дзень Волі ў турме.Штрафы і арышты да 15 сутак., якая пачалася пасля правядзення ў Беларусі так званых «маршаў недармаедаў» — акцый пратэсту супраць «Дэкрэта аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства», выдадзенага Лукашэнкам.
21 сакавіка затрыманы Андрэй Валер’евіч Бяляўскі, Яўген Канстанцінавіч Палтаржыцкі, Ян Мікалаевіч Міхалькоў (сын кіраўніка бабруйскага клуба «Патрыёт»), Юрый Яўгенавіч Гурын, Сяргей Пятровіч Барсток, спецназавец Вячаслаў Аляксандравіч Дукшт, намеснік начальніка па ідэалогіі Смаргонскага пагранічнага атрада Ілья Генадзевіч Грэк, Максім Сяргеевіч Сцяпанаў, Аляксей Анатолевіч Абрамаў, Віктар Канстанцінавіч Данілаў, Андрэй Вячаслававіч Дундукоў, Андрэй Ігаравіч Комлік-Ямацін, Міраслаў Уладзіміравіч Лазоўскі, Дзмітрый Мікалаевіч Новік, Цімур Віталевіч Пашкевіч, Уладзімір Сяргеевіч Румянцаў, Сяргей Сяргеевіч Стрыбульскі, Аляксандр Анатолевіч ЯўдахаАбноўлены спіс затрыманых па справе «аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў».
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 сакавіка заявіў, што ў Беларусі «затрымалі дзясяткі баевікоў», якія «трэнаваліся ў лагерах з зброяй». Адзін з лагераў нібы быў «у раёне Бабруйску і Асіповічаў», астатнія ва Украіне і ці Літве, ці Польшчы. У той жа дзень Лукашэнка казаў, што «не адмяняў і не прыпыняў» дэкрэт № 3, што «ўзарваў апазыцыйную клааку»Затрыманы Дундукоў служыць у эліце МНС. Яго затрымалі на памежным пункце з Украінай. А днём раней публікаваліся публікаваліся матэрыялы пра нібыта «прарыў мяжы» і «радыеактыўны самалёт», якія былі часткова абвергнутыя.
22 сакавіка затрыманы лідар «Маладога фронту» Зміцер Вячаслававіч Дашкевіч і актывісты Сяргей Аляксандравіч Пальчэўскі і Арцём Русланавіч Леўчанка, якія ў гэты час усталёўвалі мэблю ў сям’і пісьменнікаў Уладзіміра Арлова і Валянціны Аксак«У рэжыму сарвала дах». Першая сустрэча з Дашкевічам на волі. Відэа і цытаты.
Увечары таго ж дня ў эфіры тэлеканалаў АНТ і Беларусь-1 быў паказаны сюжэт з кадрамі затрымання былога ўдзельніка арганізацыі Віктара Данілава, у сюжэце «Белы легіён» названы фашысцкай арганізацыяй, а Данілава і іншых затрыманых абвінавацілі ў спробе арганізацыі масавых беспарадкаў на запланаваным Дні Волі. У паведамленні КДБ згадвалася, што сярод затрыманых былі «прафесійныя баевікі»sb.by.
У дзяржаўных СМІ быў паказаны таксама схрон арматуры ў Налібоцкай пушчы. Са зброі ў арыштаваных па «справе патрыётаў» на момант затрымання знайшлі, як паведамлялася, паляўнічыя карабіны і ружжы (легальныя) і пнеўматыку (таксама дазволеную). Удакладнялася, што справа пачалася з ліста на імя Лукашэнкі ад нейкай «фрау А.», нібыта грамадзяна Германіі з беларускімі каранямі, якая паведаміла аб «правакацыях» на 25 сакавіка ў Мінску.
23 сакавіка затрыманы актывісты «Маладога фронту» Раман Ігаравіч Васільеў, Уладзімір Мікалаевіч Яроменак, Дзмітрый Алегавіч Крэмянецкі, Іван Віктаравіч Кавальчук. 24 сакавіка затрыманы кіраўнік клуба «Патрыёт» у Бабруйску Мікалай Мікалаевіч Міхалькоў, Сяргей Уладзіміравіч Кулініч, палітычны актывіст і паплечнік экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча, ваенны Аляксей Іванавіч Саскевіч (пазней адпушчаны).
25 сакавіка затрыманы член Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі і паплечнік Мікалая Статкевіча Сяргей Уладзіміравіч Кунцэвіч. Увечары таго дня, пасля жорсткага разгону акцыі пратэсту, на тэлеканалах СТБ і АНТ з’явіліся сюжэты ў якіх сцвярджалася, што аўтамабіль Кунцэвіча, прыпаркаваны 23 сакавіка на стаянцы каля Акадэміі навук па вуліцы Акадэмічнай, трапіў пад аператыўнае назіранне КДБ, які атрымаў інфармацыю «пра падрыхтоўку правакацый». У аўтамабілі быццам бы былі выяўлены дзве скрынкі «кактэйляў Молатава» — 40 бутэлек, напоўненых вадкасцю з пахам гаручай сумесі і з кнотам з анучСяргей Кунцэвіч, прадпрымальнік, а таксама банеры, налепкі, гукаўзмацняльная апаратура. Сам Кунцэвіч у сюжэце СТБ сказаў, што мусіў падвезці Мікалая СтаткевічаСТБ і АНТ расказалі пра дзве скрынкі «кактэйляў Молатава» ў Мінску. Па словах Статкевіча, на Дзень Волі ў Мінску Кунцэвіч павінен быў прывезці гукаўзмацняльную тэхніку. Пазней Кунцэвіч заявіў, ў СІЗА КДБ яго катавалі электрашокерам, каб даведацца напярэданні Дня Волі, дзе хаваецца Статкевіч, а таксама шантажавалі, пагражалі фізічнай расправай, аказвалі фізічны ціскСяргей Кунцэвіч: Мяне катавалі электрашокерам, каб даведацца, дзе Статкевіч. Відэа. Разам з Кунцэвічам быў затрыманы яшчэ адзін сябра «Народнай грамады» — Сяргей Кулініч. Аднак пазней яго і Статкевіча выпусцілі.
29 сакавіка затрыманы Аляксандр Антонавіч Зімніцкі, Уладзімір Валер’евіч Фёдараў.
3 красавіка затрыманы Віктар Генадзевіч Мароз.
У выніку па справе аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў праходзіла 35 чалавек. З іх 20 абвінавачваліся яшчэ і па артыкуле аб незаконным узброеным фарміраванні. Сярод затрыманых былі дзейныя і былыя супрацоўнікі памежных войскаў, Узброеных сіл, МНС і Унутраных войскаў.
Прапаганда ў дзяржаўных СМІ
У час расследавання справы «Белага легіёна» ў дзяржаўных СМІ з’яўляліся прапагандысцкія матэрыялы, накіраваныя на «выкрыццё» членаў незаконных узброенных фарміраванняў.
Увечары 12 красавіка на дзяржаўным тэлеканале «Беларусь 1» у эфір выйшаў фільм пад назвай «Белы легіён чорных душ», які канал падаваў як сенсацыйнае журналісцкае расследаванне, якое мусіла раскрыць праўду аб тым, што рыхтавалася ў Мінску на 25 сакавікаЖурналісцкае расследаванне «Белы легіён чорных душ» — сёння на «Беларусь 1». Паводле версіі тэлеканала, затрымаўшы людзей на Дні Волі, «органы» выратавалі іх ад немінучага калецтва ці смерці падчас тэрактаў, пры гэтым ніякіх доказаў праўдзівасці інфармацыі прадэманстравана не было. Маркерамі фільма сталі тэрарызм, экстрэмізм, ісламская дзяржава, фашызм, расавая перавага, нацыянальная сімволіка, нацысцкая свастыка, а таксама набор асацыяцый з Трэцім Рэйхам, у тым ліку калабаранты з Гітлерам пад беларускай нацыянальнай сімволікай. Было паказана мноства рознай зброі, чыё паходжанне і кваліфікацыя не пацвярджаліся дакументальна. Заяўлялася, што «Белы Легіён» разглядаў магчымасць тэрактаў у Маскве «каб не дапусціць саюза Беларусі і Расіі», а таксама, што рыхтаваў з дзяцей шахідаўПаток нянавісці ў ананімным фільме БТ: «Белы легіён» прыраўнялі да «Ісламскай дзяржавы», беларускую сімволіку звязалі з нацызмам. Радыё Свабода, «Белсат», Tut.by і «Наша Ніва» падаваліся як інфармацыйныя памагатыя «экстрэмістаў», якія, нібыта, зацягвалі людзей у пастку, у якой мусіў адбыцца тэрактПрапагандысцкі фільм БТ аб справе «Белага легіёну». Радыё Свабода.
Вызваленне фігурантаў і спыненне справы Як заўважыў аглядальнік беларускай службы Радыё «Свабода» Віталь Цыганкоў, «дзясяткі людзей былі арыштаваныя ледзь не за тэрарызм. Але потым актывізавалася заходняя дыпламатыя, пачаліся кулуарныя сустрэчы. У выніку „патрыётаў“ вызваляюць, праўда, без ніякага прабачэння, але і без крымінальнай справы».
31 сакавіка адпушчаны Юрый Яўгенавіч Гурын, Сяргей Пятровіч Барсток, Вячаслаў Аляксандравіч Дукшт, Ілья Генадзевіч Грэк, Максім Сяргеевіч Сцяпанаў.
1 красавіка адпушчаны актывісты «Маладога фронту» Арцём Русланавіч Леўчанка, Раман Ігаравіч Васільеў, Уладзімір Мікалаевіч Яроменак, Дзмітрый Алегавіч Крэмянецкі. 3 красавіка адпушчаны Сяргей Уладзіміравіч Кулініч. 15 красавіка пад падпіску аб нявыездзе адпушчаны Зміцер Вячаслававіч Дашкевіч і Сяргей Аляксандравіч Пальчэўскі. Пасля вызвалення Пальчэўскі прызнаўся, што быў завербаваны КДБ пад псеўданімам «Артур», яго шантажавалі крымінальнай справай за ДТЗ, а таксама пагражалі апублікаваць падрабязнасці яго інтымнага жыцця, намякаючы на тое, што ён гей, пагражалі «петушатнямі» на зонеМаладафронтавец Сяргей Пальчэўскі: У зняволенні я падпісаў паперу аб супрацы з КДБ. 29 красавіка адпушчаны Ян Мікалаевіч МіхалькоўВыйшлі на волю 4 фігуранты справы «Белага легіёну». За кратамі застаюцца 7 з 35.
18 мая адпушчаны Мікалай Мікалаевіч Міхалькоў, кіраўнік клуба «Патрыёт» у Бабруйску. 19 мая пераведзены пад хатні арышт Яўген Канстанцінавіч Палтаржыцкі.
2 чэрвеня пад падпіску аб нявыездзе адпушчаны Сяргей Уладзіміравіч Кунцэвіч, Андрэй Валер’евіч Бяляўскі.
13 чэрвеня кіраўнік КДБ Валерый Вакульчык заявіў, што «пакуль заўчасна казаць, ці дойдзе да суду»Справа «Белага легіёна», якая пачалася з ліста «фрау А.» Лукашэнку, спынена. 16 чэрвеня стала вядома, што справа КДБ спыніў крымінальны пераслед фігурантаў справы аб масавых беспарадках. Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь прыняў да вытворчасці крымінальную справу паводле артыкула 287 — «стварэнне незаконнага ўзброенага фарміравання».