Іван Васілевіч (? -- 1386) — княжыч селехаўскі з роду Расціславічаў Смаленскіх.
Сын селехаўскага князя Васіля Іванавіча (?-1397), некаторыя радаслоўныя называюць яго, як і бацьку, князем селехаўскім. А. А. Горскі называе яго князем вяземскімГорский А. А. Русь: От славянского расселения до Московского царства -- М.: Языки славянской культуры, 2004..
У 1375 годзе хадзіў разам з вял.кн.маскоўскім Дзмітрыем Іванавічам супраць вял.кн.цвярскога Міхаіла Аляксандравіча. У 1380 годзе ва ўласным палку вял.кн. Дзмітрыя Іванавіча браў удзел у Кулікоўскай бітве. У 1386 годзе браў удзел у паходзе свайго дзядзькі вял.кн.смаленскага Святаслава Іванавіча на Віцебск, Оршу і Мсціслаў, загінуў у бітве з вялікалітоўскім войскам на рацэ Віхры.
Катэгорыя:Расціславічы Смаленскія