Будынак былога дваранскага сходу і гасцініцы «Парыж» — будынак у цэнтры г. Мсціслава Магілёўскай вобласці. Размешчаны па адрасе вул. Першамайская, 15, на рагу з Пралетарскай. Пабудаваны ў канцы XIX — пачатку XX ст. з цэглы. Цяпер выкарыстоўваецца як жылы. Помнік эклектычнай архітэктуры.

Архітэктура Двухпавярховы Г-падобны ў плане будынак з высокім цокалем, накрыты двухсхільным дахам, які ўтварае з 2 бакоў трохвугольныя франтоны. Паўпадвал аддзелены ад асноўнага аб’ёму карнізам. Сцены першага паверха члянёны паўцыркульнымі вокнамі, другога — лучковымі. Пад дахам па перыметры будынка праходзіць карніз з сухарыкамі. Планіроўка ўнутранай прасторы калідорна-анфіладная.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Славутасці Мсціслава Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мсціслава Катэгорыя:Першамайская вуліца (Мсціслаў) Катэгорыя:Пралетарская вуліца (Мсціслаў) Катэгорыя:З’явіліся ў XIX стагоддзі Катэгорыя:З’явіліся ў XX стагоддзі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі эклектыкі