Баява́я разве́двальная машы́на БРМ-1К — браніраваная самаходная машына на гусенічным хаду, прызначаная для разведкі на поле боя.
Гісторыя Баявая разведвальная машына БРМ-1К была распрацавана на базе БМП-1 у КБ Чэлябінскага трактарнага завода на пачатку 1970-х гадоў. Прызначалася для вядзення інструментальнай разведкі ў інтарэсах сухапутных войскаў і стваралася ў якасці замены ў разведпадраздзяленнях лёгкага плаваючага танка ПТ-76. БМП-1 была абраная ў якасці базавай невыпадкова, так як яна была здольная пераадольваць водныя перашкоды ўплаў, а акрамя таго, за кошт уніфікацыі вузлоў і дэталяў аблягчаўся працэс прыняцця машыны на ўзбраенне, зніжаўся яе кошт. БРМ-1К была прынятая на ўзбраенне ў 1972 годзе і серыйна выраблялася на КМЗ з 1973 года.
Апісанне канструкцыі Агульная кампаноўка машыны паўтарае сабой БМП-1: МТА ў пярэдняй часткі зварнога бронякорпуса, а баявое — у сярэдзіне і карме. Вялікая двухмесная вежа кругавога кручэння ссунутая бліжэй да кармавой частцы машыны. Гэтак жа да знешніх адрозненняў ад БМП 1 можна аднесці размяшчэнне бервяна «самавыратаўніка» па правым борце, наяўнасць штангі антэны на заднім борце, іншае (3 у шэраг з двух бакоў вежы) размяшчэнне апаратуры задымлення.
Экіпаж Умяшчальнасць машыны 6 чалавек, у экіпаж уваходзяць 6 чалавек: камандзір машыны (ён жа старшы аператар), наводчык-аператар, 2 радыётэлеграфіста і механік-кіроўца.
Абсталяванне У свабоднай прасторы між вежай і дэсантнымі люкамі размешчаны прыналежнасці для вядзення інжынернай, хімічнай, біялагічнай, радыяцыйнай разведкі. Абсталяванне БРМ-1К дазваляе экіпажу вырашаць наступныя задачы: вызначаць дырэкцыённы вугал падоўжнай восі машыны (вугал паміж паўночным кірункам вертыкальнай лініі каардынатнай сеткі карты і кірункам падоўжнай восі машыны, прачэрчанай на карце); бесперапынна выпрацоўваць навігацыйную інфармацыю (бягучыя прамавугольныя каардынаты і дырэкцыённы вугал па пункту прызначэння); вызначыць каардынаты мэтаў; вызначыць вуглы паміж падоўжнай воссю машыны і напрамкамі на арыенціры (мэты); вымераць далёкасці да мэтаў; весці пошук, выяўленне, суправаджэнне і вымярэнне каардынат рухаючыхся мэтаў; весці радыяцыйную і хімічную разведку; забяспечваць радыёсувязь у УКХ і КХ дыяпазонах і хуткасную перадачу інфармацыі; весці назіранне за мясцовасцю ў дзённых і начных умовах. Для арыентавання і вядзення разведкі машына абсталявана наступнай спецыяльнай апаратурай — навігацыйнай апаратурай ТНА-3, лазерным далямерам, радыёлакацыйнай станцыяй, прыёмнікам-пеленгатарам, мінашукальнікам, прыборам хімічнай разведкі, двума радыёстанцыямі для блізкай і далёкай сувязі. Для далёкай сувязі маецца камплект для разгортвання стацыянарнай антэны тыпу «дыполь».
Узбраенне 73-мм гармата Гром (20 стрэлаў) 7,62-мм кулямёт ПКТ (2000 патронаў)
На ўзбраенні — 15 БРМ-1, па стану на 2016 годThe Military Balance 2016. — P. 190. : Армія Арменіі — 12 БРМ-1К, па стану на 2016 годThe Military Balance 2016. — P. 178. МУС Арменіі — 5 БРМ-1К, па стану на 2016 годThe Military Balance 2016. — P. 179. Пагранічныя войскі Арменіі — 3 БРМ-1К, па стану на 2016 годThe Military Balance 2016. — P. 179. — 136 БРМ-1, па стану на 2016 годThe Military Balance 2016. — P. 182. — 1 БРМ-1К, па стану на 2016 годThe Military Balance 2016. — P. 184. — 60 БРМ-1, па стану на 2016 годThe Military Balance 2016. — P. 185. : Сухапутныя войскі Расіі— 700 БРМ-1К, па стану на 2016 годThe Military Balance 2016. — P. 190. — 60 БРМ-1, па стану на 2016 годThe Military Balance 2016. — P. 203. — 6 БРМ-1, па стану на 2016 годThe Military Balance 2016. — P. 208. — 115 БРМ-1К, па стану на 2016 годThe Military Balance 2016. — P. 205.
Дзе можна ўбачыць : Падзікава — Музей айчыннай ваеннай гісторыі ў Істрынскім раёне Маскоўскай вобласці. Савецк — Музей ваеннай тэхнікі ў Нёманскім раёне Калінінградскай вобласці.
Літаратура
Катэгорыя:Зброя паводле алфавіта