Ford Escort — кампактны легкавы аўтамабіль кампаніі Ford.
Дэбютаваў у 1990 годзе, пасля чаго зведаў дзве мадэрнізацыі, з-за чаго ў некаторых каталогах мадэль 1990—1998 гадоў падзяляюць або на тры пакаленні — пятае (MkV, 1990), шостае (MkVI, 1992) і сёмае (MkVII, 1995), або на два — пятае (MkV, 1990—1995) і шостае (MkVI, 1995—1998).
Гісторыя 09.1990: дэбют мадэлі.
09.1991: з’явіўся матор аб’ёмам 1,3 л (60 к.с.) абсталяваны сістэмай размеркаванага ўпырску паліва; дэбютуе спартовая мадыфікацыя RS 2000, абсталяваная 2,0-літровым рухавіком магутнасці 150 к.с. 02.1992: з’явіліся бензінавыя рухавікі серыі Zetec аб’ёмам 1,8 л — 105 к.с. і 130 к.с. 06.1992: рэстайлінг. Змяніліся бамперы, капот з рашоткай радыятар, заднія ліхтары і дзверы багажніка. У салоне з’явіўся новы злёгку мадыфікаваны руль, які быў зроблены з мякчэйшых матэрыялаў і павінен быў забяспечыць лепшую бяспеку пры франтальным удары. Для паляпшэння бяспекі таксама дапрацавалі кузаў: Escort і Orion атрымалі ўзмоцненыя дзверы, парогі і падлогу, якія павінны былі лепш супрацьстаяць бакавым ударам. Седан Orion меў іншую рашотку радыятара з цэнтральнай храміраванай планкай, яго задняя частка засталася без змен. Гаму сілавых агрэгатаў дапоўніў рухавік сямейства Zetec аб’ёмам 1,6 л (90 к.с.).
02.1995: грунтоўная мадэрнізацыя. Аўтамабіль атрымаў новыя капот, авальную рашотку радыятара і абцякальныя масіўныя бамперы, паказальнікі паваротаў аб’яднаныя з фарамі. Бакавыя молдынгі і дзвярныя ручкі сталі больш патопленымі ў дзверы, а бакавыя люстэркі здабылі новыя абрысы. Змены зведалі і ўнутраныя кузаўныя панэлі з мэтай паменшыць шум і вібрацыі, чаму спрыялі ўдасканаленыя падвеска рухавіка і выпускная сістэма. Дапрацавана падвеска. Цалкам змяніўся інтэр’ер. З’явілася паўнапрывадная версія (з рухавікамі 1,6i 16V; 1,8i 16V і 2,0i 16V). Версія Ghia знешне адрознівалася храміраванымі рашоткай радыятара і апраўленнем задняга нумара, бакавыя люстэркі былі афарбаваныя ў адзін колер з кузавам.
03.1996: да шэрагу рухавікоў дадаўся турбадызель 1,8 л (70 к.с.). 07.1998: заканчэнне вытворчасці ў Германіі; але аўтамабілі яшчэ працягвалі выпускацца да 2000 года ў Вялікабрытаніі і Беларусі.
+ Продажы Ford Escort у Еўропе 1991 1992 1993 1994 1995 1996 1997 1998 н.д. н.д.
На змену Ford Escort прыйшла мадэль Focus.
Агляд Мадыфікацыі Аўтамабіль прапаноўваўся з даволі шырокай гамай мадыфікацый: трох і пяцідзверны хэтчбек, седан (да 1993 года прадаваўся як асобная мадэль Orion), універсал, кабрыялет і фургон.
Escort хэтчбек Orion / Escort Sedan Escort Turnier Escort Van Escort Cabriolet Даўжыня, мм 4036 4290 4300 4285 4036 Шырыня, мм 1692 1700 1685 1688 1692 Вышыня, мм 1395 1400 1416 1576 1395 Колавая база, мм 2525
Escort Van / Escort Express thumb|Ford Escort Van Фургон. Грузападымальнасць стандартнай версіі складае 595 кг, а ўзмоцненага варыянта (з дызельным рухавіком) на 180 кг больш. Унутраныя памеры грузавога адсеку: даўжыня — 1823 мм, шырыня — 1625 мм, вышыня — 1076 мм; аб’ём — 2,5 куб. м.
XR3i Escort ХR3i — мадыфікацыя з шаснаццаціклапанным маторам з электронным упырскам паліва аб’ёмам 1,8 літра і магутнасцю 130 к.с. Мог разганяцца да 60 міль у гадзіну (96 км/г) за 8,8 с і развіваў максімальную хуткасць звыш 200 км/г. У параўнанні са стандартнай мадэллю інтэр’ер меў сядзенні Recaro, люк у даху з механічным прывадам і прайгравальнік з эквалайзерам, спідометр на панэлі прыладаў быў разлічаны да 240 км/г. Знешне быў адметны адсутнасцю рашоткі радыятара, пры гэтым астуджэнне ажыццяўлялася праз адтуліну ў бамперы. Сярод іншых знешніх адрозненняў былі аэрадынамічны абвес і спойлер.
RS2000 Escort RS2000 — мадыфікацыя, абсталяваная 2-літровым агрэгатам магутнасцю 150 к.с., дзякуючы якому аўтамабіль мог паскарацца ад 0 да 100 км/г за 8,0 секунд і меў максімальную хуткасць 225 км/г. Escort RS2000 таксама мог пахваліцца шырокім стандартным абсталяваннем, у прыватнасці, гідраўзмацняльнікам руля, ABS, цэнтральным замком, электрычнымі шклападымальнікамі і кандыцыянерам.
Камплектацыі Базавая камплектацыя CL з дадатковага абсталявання мела толькі цэнтральны замок і аўдыёпадрыхтоўку. Тахометра ў камплектацыі CL няма, а яго месца займаў блок кантрольных лямпаў. Таксама не было ўзмацняльніка рулявога кіравання. Знешне аўтамабілі ў камплектацыі CL можна адрозніць па нефарбаваных чорных пластмасавых бамперах.
Больш дарагая камплектацыя — CLX: цэнтральны замок, аўдыёпадрыхтоўка, тахометр, гідраўзмацняльнік рулявога кіравання, электрашклапад’ёмнікі ў пярэдніх дзвярах; бамперы, афарбаваныя ў колер кузава.
Люксавая версія Ghia мела падушкі бяспекі, узмацняльнік руля, нацягвальнік рамянёў бяспекі, заднія падгалоўнікі, імабілайзер, электрычны люк на даху, электрычныя шклапад’ёмнікі спераду, электрапрывад люстэркаў і прыборную панэль з імітацыяй аздаблення дрэвам. Кошт складаў 30 150 марак.
Седан Orion/Escort Sedan, што рэдка для гэтага тыпу кузава, мог мець у якасці опцыі задні шклоачышчальнік.
Рухавікі Аўтамабіль абсталёўваўся бензінавымі рухавікамі аб’ёмам 1,3; 1,4; 1,6; 1,8; 2,0 л і 1,8-літровым дызелем.
Бензінавыя Аўтамабіль абсталёўваўся бензінавымі рухавікамі трох сямействаў.
Да першага належаў чыгунны верхняклапанны матор 1,3 л з ніжнім размяшчэннем размеркавальнага вала ў блоку цыліндраў (OHV) і ланцужным прывадам ГРМ. Гэта матор серыі HCS (High Compression Swirl), ён жа Endura-E ў мадэрнізаваным варыянце пад стандарт выхлапу EEC 96.
Другое — васьміклапанныя рухавікі 1,4 л або 1,6 л з верхнім размяшчэннем размеркавальнага вала (OHC) і паўсферычнымі камерамі згарання. З зубчастым рамянём ГРМ і гідраштурхачамі клапанаў. Гэтая серыя матораў пазначаецца як CVH (Compound Valve Hemi) або PT-E на апошніх серыях Escort. thumb|Рухавік Zetec 1,6i (90 к.с.) Трэцяе — 16-клапанныя двухвальныя (DOHC) рухавікі серыі Zetec (у залежнасці ад сістэм упырску адрозніваюць Zetec-E і Zetec-SE), якія з’явіліся ў лютым 1992 года.
Мадэль Тып Аб’ём Колькасць цыліндраў/клапанаў Магутнасць, кВт (к.с.)1,3i HCS / Endura-E 1299 см³ Р4/8V 44 (60)1,4i CVH 1391 см³ Р4/8V 52 (71)1,4i PT-E 1391 см³ Р4/8V 55 (75)1,6i Zetec-E 1597 см³ Р4/16V 65 (88)1,6i Zetec 1597 см³ Р4/16V 66 (90)1,6i CVH 1596 см³ Р4/8V 77 (105)1,8 16V Zetec 1796 см³ Р4/16V 77 (105)1,8 16V Zetec-E 1796 см³ Р4/16V 85 (115)1,8 16V Zetec 1796 см³ Р4/16V 96 (130)2,0 16V DOHC 1993 см³ Р4/16V 110 (150)2,0 16V DOHC 1993 см³ Р4/16V 162 (220)
Дызельныя Дызельны рухавік — 1,8-літровы віхракамерны, даступны ў трох варыянтах: атмасферны 60 к.с., і турбанаддзіманы 70 і 90 к.с.
Мадэль Тып Аб’ём Колькасць цыліндраў/клапанаў Магутнасць, кВт (к.с.)1,8 D Endura-D 1753 см³ Р4/8V 44 (60)1,8 TD Endura-DE 1753 см³ Р4/8V 51 (70)1,8 TD Endura-DE 1753 см³ Р4/8V 66 (90)
Трансмісія і хадавая частка Прывад: пярэдні, або поўны.
Каробка перадач — механічная, пяціступеньчатая; перадатачныя лікі: I – 3,58 (3,15); II – 1,91; III – 1,28; IV – 0,95; V – 0,76; задні ход – 3,62; галоўная перадача – 3,82 (4,27).
Акрамя механічных каробак, на 1,4- і 1,6-літровыя мадыфікацыі мог усталёўвацца варыятар CTX.
Пярэдняя падвеска — незалежная, тыпу McPherson з адным рычагом. Задняя — паўзалежная, спружынная бэлька на падоўжных рычагах. Пярэдні стабілізатар папярочнай устойлівасці мацуецца да рычага праз стойку з двума шаравымі шарнірамі, усталёўваўся на ўсіх версіях; заднім абсталёўваліся толькі двухлітровыя мадыфікацыі. Тормазы з узмацнялнікам; пярэднія — дыскавыя, вентыляваныя; заднія — барабанныя.
Бяспека
Упершыню Escort быў выпрабаваны спецыялістамі Euro NCAP у 1998 годзе, але камітэт не стаў публікаваць вынікі — як было абвешчана, "у сувязі з дапрацоўкай фірмай Ford структуры кузава" аўтамабіляў, якія выпушчаныя пасля кастрычніка 1998 года і ідэнтыфікацыйныя нумары (VIN) якіх пачынаюцца з XC15000 .
Пры паўторным выпрабаванні, праведзеным у наступным годзе, была адзначана моцная дэфармацыя падлогі, рулявая калонка значна ссунулася ў салон (уверх — на 122 мм), а ногі кіроўцы апынуліся без абароны пры ўдары аб дэталі пад панэллю прыбораў. На грудзі абодвух манекенаў дзейнічалі вялікія нагрузкі ад рамянёў бяспекі.
Пры першым бакавым краш-тэсце Escort паказаў вельмі сур’ёзную рызыку смяротных пашкоджанняў грудзей кіроўцы, і Ford істотна ўзмацніў бакавіны кузава. Дапрацаваны аўтамабіль атрымаў 11 балаў за бакавы ўдар.
У 1999 годзе краш-тэст аўтамабіля таксама быў праведзены расійскім выданнем Аўтарэвю () .
Escort RS Cosworth thumb|left|Ралійны Ford Escort RS Cosworth Ford Escort RS Cosworth быў створаны для ўдзелу ў чэмпіянаце свету па ралі. Распрацоўка і падрыхтоўка да вытворчасці ажыццяўлялася кампаніяй SVE (Special Vehicle Engineering), якая ўваходзіць у склад Цэнтра даследаванняў і распрацовак Ford of Europe ў Дантане (Вялікабрытанія). Вытворчасць ажыццяўлялася кампаніяй Karmann.
Ад серыйнага Escort засталіся толькі дзверы, дах, лабавае шкло і фары. Кузаў аўтамабіля атрымаў развіты аэрадынамічны пакет: сплітар спераду і падвойны задні спойлер.
Рухавік — аб’ёмам 1993 куб. см., 16-клапанны турбіраваны, дапрацаваны фірмай Cosworth. Пры дапрацоўцы атрымаў турбанаддзіманне Garret Т25, сістэму электроннага кіравання падачай паліва Ford ЕСС IV і мадэрнізаваную галоўку цыліндраў. Матор пры невялікай (8,0:1) ступені сціску развіваў магутнасць 227 к.с. пры 5750 аб/хв, а максімальны круцільны момант складаў 299 Нм пры 2500 аб/хв.
Escort RS Cosworth меў прывад на ўсе колы. У якасці міжвосевага дыферэнцыяла выкарыстоўвалася віскамуфта, якая ў штатных умовах размяркоўвала круцільны момант паміж пярэднімі і заднімі коламі ў суадносінах 1:2. Каробка перадач — сяміступеньчатая. У падвесцы ўжытыя газавыя амартызатары і стабілізатары папярочнай устойлівасці як на пярэдніх, так і на задніх колах. Тормазы — дыскавыя на ўсіх колах, вентыляваныя.
+ Перамогі на этапах чэмпіянату свету па ралі Год Ралі Аўтамабіль Пілот Штурман Каманда Крыніцы 1993 Ford Escort RS Cosworth Франсуа Дэлекур Даніэль Граталу Франсуа Дэлекур Даніэль Граталу Мікі Біясьён Тыцыяна Сівіера Джанфранка Куніка Стэфана Эвангелісці Франсуа Дэлекур Даніэль Граталу 1994 Франсуа Дэлекур Даніэль Граталу Томі Мякінен Сэпа Хар’янэ 1996 Карлас Сайнс Луіс Мойя 1997 Ford Escort WRC Карлас Сайнс Луіс Мойя Карлас Сайнс Луіс Мойя
Дарожная версія thumb|Дарожны Ford Escort RS Cosworth Правілы амалагацыі абавязвалі выпусціць 2500 асобнікаў, а знешне серыйны аўтамабіль павінен быў выглядаць гэтак сама, як і гоначны. Такім чынам дарожныя аўтамабілі мелі такі самы аэрадынамічны пакет, у тым ліку і характэрны падвойны задні спойлер, аднак на некаторых рынках прапаноўваліся без яго верхняй часткі.
У адрозненне ад ралійных аўтамабіляў, дарожныя машыны мелі пяціступеньчатую каробку перадач MT75.
Серыйная вытворчасць пачалася 27 красавіка 1992 года.
Ралійны аўтамабіль выйграў ралі «Монтэ-Карла» ў 1994 годзе. У гонар перамогі былі выраблены 70 машын спецыяльнай серыі Cosworth Monte Carlo. Машыны адрозніваліся колерам кузава Jewel Violet і літымі дыскамі OZ.
Выпуск дарожных Escort RS Cosworth быў завершаны ў студзені 1996 года. Усяго было пабудавана 7145 дарожных машын: 1992 — 3448 адз.; 1993 — 1143 адз.; 1994 — 1180 адз.; 1995 — 1306 адз.; 1996 — 68 адз.
Зборка ў Беларусі
30 ліпеня 1997 года ў пасёлку Апчак Мінскага раёна быў адкрыты завод па зборцы аўтамабіляў "Форд".
На заводзе была наладжана зборка мікрааўтобусаў Ford Transit і хэтчбекаў і седанаў Ford Escort з карбюратарнымі рухавікамі аб’ёмам 1,3 і 1,6 л. У сабраных у Беларусі аўтамабілях ідэнтыфікацыйны VIN-нумар пачынаўся з Y4F, а на восьмай пазіцыі (код зборачнага завода) меў літару A.
5 снежня 1997 года на заводзе быў выраблены 1000-ы аўтамабіль "Форд": ім стаў седан Эскорт CLX колеру "срэбны металік", з рухавіком 1,6 л .
З сакавіка 1999 года сабраныя аўтамабілі сталі абсталёўвацца рухавікамі з упырскам паліва, АБС, кандыцыянерам і падушкамі бяспекі .