Шаўкоўніца белая, Тут белы, Морва (Mórus álba) — ліставое дрэва; від роду сямейства .

Батанічнае апісанне

Дрэва вышынёй да 15-18 м з разгалістай шарападобнай кронай, часам ніцай.

Ствол і буйныя галіны пакрытыя шаравата-бурай карой.

Лісце шырокаяйкападобнае, суцэльнае або 3-11-лопасцевае, пры аснаванні няроўнабокае, чарашковае, па краі пальчата-зубчастае, зялёнае, дробнае, 5-15 см даўжынёй. Размешчана на парастках двух тыпаў: падоўжаных вегетатыўных і скарочаных урадлівых.

Кветкі аднаполыя, сабраны ў суквецці: тычынкавыя — у паніклыя цыліндрычныя каласы, песцікавыя — у кароткія авальныя на вельмі кароткіх кветканосах, амаль сядзячыя. Вось суквецця пры плодзе разрастаецца, утвараючы суплоддзі са шматлікіх арэшкаў, заключаных у разрослыя мясістыя і сакавітыя каляплоднікі. Цвіце ў красавіку — маі, плады спеюць у маі — чэрвені.

Суплодзі — шматкасцянкі, даўжынёй 0,7-4 см, цыліндрычныя, канічныя або круглявыя, белыя або афарбаваныя ў жоўты, ружовы ці чырвоны колер. Смак прыкра салодкі. Яны ядомыя ў свежым выглядзе (белыя, мяккія і ад лёгкага трасення галінкі падаюць на зямлю), іх можна сушыць і збражваць у віно; смак па насычанасці саступае чорнай шаўкоўніцы.

Гісторыя і распаўсюджанне

Шаўкоўніца белая паходзіць з усходніх раёнаў Кітая, дзе яна культывуецца ўжо каля чатырох тысяч гадоў у якасці корму для тутавага шаўкапрада. З Кітая шаўкоўніца распаўсюдзілася ў Сярэднюю Азію, Афганістан, , Пакістан, Іран, некалькі пазней — у Закаўказзі. Прыкладна ў VI стагоддзі з’явілася ў Грузіі, у Еўропе вядомая з XII стагоддзя, у Амерыцы — не раней XVI стагоддзя. У XVII стагоддзі разводзілася ў Маскве, аднак клімат апынуўся занадта суровым для яе, і вырошчванне шаўкоўніцы перамясцілася ў Ніжняе Паволжа і на Паўночны Каўказ.

Шырока натуралізавалася ад Індыі, Афганістана і Ірана да Іспаніі і Партугаліі. У сярэдзіне XX стагоддзя атрымала шырокае распаўсюджанне на поўдні еўрапейскай часткі СССР, у сувязі з правядзеннем агралесамеліярацыйных работ па барацьбе з засухай і Постановление Совета Министров СССР и ЦК ВКП(б) от 20.10.1948 № 3960 .

Хімічны састаў

Лісце шаўкоўніцы белай утрымлівае дубільныя рэчывы (3,2-3,7 %), флаваноіды (да 1 %), , арганічныя кіслоты, смолы, эфірны алей (0,03-0,04), стэрыны (β-сітастэрыны, капестэрын).

У пладах змяшчаецца да 12 % цукроў (часам і да 23 %), прадстаўленых у асноўным монацукрыдамі, каля 1,5 % азоцістых рэчываў, 0,1 % , флаваноіды, карацін, пекцін, арганічныя кіслоты (яблычная, лімонная), трохі вітаміна С і дубільных рэчываў.

Значэнне і выкарыстанне

У кулінарыі

Ягады маюць прыемны кісла-салодкі смак і выкарыстоўваюцца для прыгатавання мармеладу, сіропаў, кампотаў, варэння, павідла, бякмесу і алкагольных напояў.

Ягады белай шаўкоўніцы добра сушацца і добра захоўваюцца ў высушаным стане. У эпоху да прамысловай выпрацоўкі белага цукру ягады шаўкоўніцы разам з , разынкамі і сушанай дыняй выкарыстоўваліся як натуральныя заменнікі цукру. Да таго ж, яны былі і засталіся значна больш карыснымі з-за ўтрымання пектынавых рэчываў і мікраэлементаў, якіх пазбаўленыя прамысловыя формы цукру. Сушаная форма дазваляе падоўжыць лячэбна-аздараўленчае дзеянне натуральнымі рэчывамі ў зімовы перыяд. З сушаных пладоў таксама робяць муку, якую можна падмешваць у цеста.

Лісце заварваюць як гарбату.

Выкарыстанне ў медыцыне

Здаўна выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне розных краін. Кара ствалоў і каранёў у выглядзе воднага выкарыстоўваецца пры кашлі, бранхіце, бранхіяльнай астме, як адхарквальнае, мачагоннае, а таксама пры эпілепсіі і гіпертаніі.

Сок кары каранёў п’юць нашча як супрацьгліставы сродак. Лісце ў выглядзе выкарыстоўваюць як гарачкапаніжальнае пры прастудных захворваннях. Сок свежага лісця супакойвае зубны боль.

Свежыя плады ўжываюць пры і .

Сіроп (дашаб), звараны з пладоў шаўкоўніцы, ужываюць пры сардэчна-сасудзістых захворваннях, малакроўі, як кровесуцішальнае пры пасляродавых, маткавых крывацёках, і шкарлятыне.

Ужыванне ў сельскай гаспадарцы і ландшафтным дызайне

Лісце белай шаўкоўніцы з’яўляецца пераважнай ежай для шаўкапрадаў і можа выкарыстоўвацца для харчавання буйной рагатай жывёлы і коз, а плады можна даваць свойскай птушцы ў якасці дыетычнага дадатку.

Шаўкоўніца белая традыцыйна садзіцца ўздоўж абочын і пры дарогах. Яе шчыльны цень прыемны ў спёку. Дэкаратыўнасць галін, лісця і формы кроны робіць шаўкоўніцу белую часта выкарыстанай у грамадскіх парках і садах, алеях і жывых агароджах. Прыярытэтныя пасадкі мужчынскіх дрэў, таму што яны не плоданасяць. Жаночыя і аднадомныя асобнікі маюць багатае плоданашэнне, а іх шматлікія плады вельмі забруджваюць прастору вакол дрэў, таму павінны штодня выдаляцца.

Карані шаўкоўніцы дапамагаюць прадухіліць эрозію глебы. Яна добра прыстасоўваецца да забруджвання паветра.

У культуры выведзена каля 400 сартоў і разнавіднасцяў, якія адрозніваюцца па колеры лісця і форме кроны, колеры пладоў і г. д

Прымяненне ў дрэваапрацоўчай прамысловасці

Драўніна шаўкоўніцы вельмі каштоўная з-за сваіх якасцяў — яна шчыльная, пругкая, цяжкая, мае жоўты колер. У Сярэдняй Азіі яе выкарыстоўваюць для вырабу музычных інструментаў. Выкарыстоўваецца як будаўнічы і дэкаратыўны матэрыял у сталярнай і бондарнай вытворчасці, для вырабу шавецкіх цвікоў.

Вядомыя асобнікі

Некаторыя белыя шаўкоўніцы ахоўваюцца законамі тых дзяржаў, на тэрыторыі якіх яны знаходзяцца, паколькі яны прызнаны помнікамі прыроды. Некаторыя з іх пералічаны ніжэй:

у раёне мае статус помніка прыроды ў Аўстрыі 3 старыя шаўкоўніцы ў грамадскім парку «» у Кішынёве маюць статус векавога дрэваКатэгорыя батанічных помнікаў прыроды ў Малдове ў Малдове Прынамсі , якія пасаджаны ў часы імператрыцы Марыі Тэрэзіі для вырошчвання тутавага шаўкапрада, захаваліся і лічацца помнікамі прыроды ў Вене.

Ахова

З 2011 года нарыхтоўка драўніны шаўкоўніцы ў Расіі забароненаПриказ Рослесхоза от 05.12.2011 № 513 «Об утверждении Перечня видов (пород) деревьев и кустарников, заготовка древесины которых не допускается».

Уплыў на культуру

У літаратуры

Згадваецца ў Бібліі. У Евангеллі ад Лукі (17,6) прыводзіцца прыпавесць Ісуса са словамі «Калі б вы мелі веру з гарчычнае зерне, вы б сказалі гэтаму сікамінаваму дрэву: вырвіся з коранем і высадзіся ў моры, і будзе вам паслухмянае». Лягчэй зразумець, што вырыванне шаўкоўніцы з каранямі было вельмі цяжкім, калі ўлічыць, што ў Ізраілі яе карані і ствол абкладвалі камянямі і грудамі зямлі, каб не адбылося пералому. Акрамя таго, абкладзены зямлёю ствол ствараў параснік, які замяшчаў ролю ствала пасля яго пералому (ствол шаўкоўніцы дастаткова далікатны).

У геральдыцы

Шаўкоўніца белая, яе лісце, плады і галіны прысутнічаюць на гербах адразу некалькіх іспанскіх адміністрацыйных адзінак, у тым ліку на гербах муніцыпалітэтаў , , , , , , , , , , . Таксама выяву шаўкоўніцы белай можна пабачыць на гербе нямецкага , французскага Ліёна і іншых населеных пунктаў

У філатэліі

У 1974 годзе выява шаўкоўніцы белай была выкарыстана Поштай В’етнамаПаштовая марка В’етнама, а ў 2013 годзе — Поштай Украіны.

Крыніцы

Літаратура

, , А. М. Краснова; «» Справочник; Киев, , 1983.

Катэгорыя:Дрэвы Катэгорыя:Пладовыя дрэвы Катэгорыя:Тутавыя Катэгорыя:Садавіна Катэгорыя:Шаўкаводства