Мінская мужчынская гімназія — сярэдняя навучальная ўстанова Расійскай імперыі ў Мінску.
Гісторыя У Гродзенскай і Мінскай губернях, далучаных да Расіі ў 1793—1795 гадах, ужо існавала 15 навучальных устаноў на ўзроўні сярэдняй школы, створаных Адукацыйнай камісіяй паводле статуту 1783 года; у тым ліку ў Мінску.
Мінская гімназія была заснавана на месцы губернскай школы, якая, у сваю чаргу, была адкрыта ў 1799 годзе, спачатку як губернскае вучылішча. У 1803 годзе атрымала найменне гімназііДнём адкрыцця гімназіі лічыцца 24 студзеня; стагоддзе гімназіі святкавалася 11—12 снежня 1903 году — гл. Столетие Минской гимназии . Размяшчалася яна ў будынку прысутных месцаў на Саборнай плошчы.
У 1812 годзе гімназічныя будынкі былі заняты французскімі, а затым рускімі войскамі пад шпіталь.
У 1819—1822 гадах тут дзейнічала таемнае таварыства, статут якога напісалі Адам Міцкевіч і Тамаш Зан.
З 1833 года выпускнікам гімназіі нададзена права на атрыманне пачатковага чыну XIV класа пры ўмове здавальняючага ведання рускай мовы і славеснасці.
У 1838 годзе было забаронена выкладанне ў гімназіі на польскай мове.
У 1844 годзе для гімназіі архітэктарам К. Хршчановічам узведзены новы двухпавярховы каменны будынак на рагу вуліц Захар’еўскай і Губернатарскай вуліц.
У 1890 годзе ў гімназіі налічвалася 510 вучняў, у 1913 годзе — 640.
У жніўні 1915 — лютым 1918 года ў будынку гімназіі месціўся штаб Заходняга фронту рускай арміі, а сама гімназія 11 верасня 1915 года была эвакуіраваная ў Маскву, дзе 11 кастрычніка 1915 года аднавіла дзейнасць у памяшканні Педагагічнага інстытута імя П. Г. Шалапуціна. У жніўні 1918 года гімназія вярнулася ў Мінск.
У сакавіку 1919 года, згодна дэкрэту УЦВК ад 16 кастрычніка 1918 года «Аб сярэдняй адукацыі» Мінская гімназія была ператворана ў «Савецкую працоўную школу другой ступені № 2».
Будынак гімназіі, пабудованы ў 1844 годзе, паўразбураны ў Другую сусветную вайну і пасля вызвалення Мінска не адноўлены, канчаткова знесены ў 2-й палове 1940-х гадоў у працэсе рэканструкцыі вуліцы Леніна, на гэтым месцы сёння бульвар насупраць дамоў з нумарамі 9 і 11 па вуліцы Леніна.
Архітэктура Будынак мужчынскай гімназіі быў пабудаваны ў 1844 годзе па праекце архітэктара Казіміра Хршчановіча ў стылі класіцызму. Мураваны прамавугольны ў плане двухпавярховы будынак быў накрыты двухсхільным дахам. Карнізны пояс падзяляў сіметрычны галоўны фасад на два ярусы (ніжні апрацаваны рустам). Цэнтральная частка была вылучана рызалітам з галоўным уваходам, аформленым плоскімі лапаткамі. Рызаліт завяршаўся прамавугольным атыкам, вокны другога паверху аздабляліся паўцыркульнымі нішамі, на першым паверсе былі прамавугольныя. Планіроўка калідорная. З паўднёвага ўсходу да гімназіі быў прыбудаваны двухпавярховы корпус дабрачыннага мужчынскага пансіёна.
Дырэктары 1 жніўня 1887 — 1 верасня 1889: Васіль Рыгоравіч КольнерПятидесятилетие Петроградского историко-филологического института, 1867—1917. — С. 124.
Ганаровыя папячыцелі 1835—1838 — Ян Віктаравіч Любанскі (каля 1772 — пасля 1829) 1838—1847 — граф Канстанцін Ігнатавіч Тызенгаўз (1786—1853) 1847—1854 — граф Яўстах Піевіч Тышкевіч (1814—1873) 1854—1863 — Томаш Ануфрыевіч Наркевіч-Ёдка (1810—1886)
Вядомыя выпускнікі
Іасафат Агрызка (1826—1890) — удзельнік вызвольнага руху, выдавец, журналіст Іпаліт Васілеўскі (1839—1918) — расійскі журналіст і рэдактар, фельетаніст Усцін Мікалаевіч Галіневіч (1829—1893) — інжынер-архітэктар, ковенскі губернскі архітэктар (з 1877) — калужскі губернскі архітэктар (з 1871) Бенедыкт Дыбоўскі (1833—1930) — славуты географ, заолаг, антраполаг Аляксандр Ельскі (1834—1916) — гісторык, літаратуразнавец, краязнавец, публіцыст Канстанцін Ельскі (1837—1896) — біёлаг, географ, геолаг і падарожнік. Браніслаў Залескі (1820—1880) — удзельнік вызвольнага руху, мастак, празаік. Тамаш Зан (1796—1855) — паэт, удзельнік вызвольнага руху — расійскі інфекцыяніст Тадэвуш Корзан (1839—1918) — польскі гісторык і публіцыст Антон Луцкевіч (1884—1942) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч Іван Луцкевіч (1881—1919) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч Янка Лучына (1851—1897) — беларускі паэт і перакладчык Уладзімір Аляксандравіч Лучынскі — інжынер, архітэктарБарановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892 с. 199 Станіслаў Манюшка (1819—1872) -- кампазітар Мікалай Мінскі (Мікалай Максімавіч Віленкін; 1855—1937) — расійскі пісьменнік і публіцыст, рэлігійны філосаф Міхал Крыспін Паўлікоўскі (1893—1972) — польскі празаік, журналіст і мемуарыст. Фердынад Рушчыц (1870—1936) — мастак Усевалад Паўлавіч Савіч (1885—1972) — вучоны-ліхенолаг. Уладзімір Данілавіч Спасо́віч (1829—1893) — юрыст, грамадскі дзеяч, публіцыст, крытык. Аляксандр Гаўрылавіч Старжынскі — інжынер-архітэктар, пензенскі губернскі інжынерБарановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892 с. 325 Яўстах Піевіч Тышкевіч (1814—1873) — археолаг, гісторык і краязнавец, барысаўскі павятовы маршалак Ізраіль Абрамавіч Шабад (1870—1917) — расійскі ўрач-педыятр Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі; 1870—1936) — беларускі літаратар, перакладчык, літаратуразнавец, палітык
Крыніцы
Літаратура
Столетие Минской гимназии // Вестник «Русская школа». — 1904. — № 2. Раюк, А. Р. Род Любанскіх у этнагістарычных працэсах у Беларусі ў канцы XVIII — пачатку XX ст. / А. Р. Раюк // Беларуская этнаграфія, этналогія і антрапалогія : зб. навук. арт. / уклад. і навук. рэд. А. У. Гурко; рэдкал.: А. У. Гурко (гал. рэд.) [і інш.] ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ. — Мінск : Беларус. навука, 2023. — Вып. 2. — С. 113—123.
Спасылкі Гімназія ля скрыжавання . Мінскай мужчынскай гімназіі 210 гадоў . Анатолий Варавва. Феномен Минской Гимназии // Planetabelarus
Катэгорыя:Гімназіі Расійскай імперыі Катэгорыя:Школы Мінска Катэгорыя:Школы паводле алфавіта Катэгорыя:Гімназіі Мінска
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Казіміра Хршчановіча Катэгорыя:Вуліца Леніна (Мінск) Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Мінска Катэгорыя:1803 год у Мінску Катэгорыя:Віленская навучальная акруга