Дурбэ () — горад у Латвіі. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Дурбскага краю. Плошча 1,6 км². Насельніцтва 612 чал. (2012).

Гісторыя Упершыню Дурбэ згаданы пад 1230 годам у дамове папскага віцэлегата Балдуіна і аднаго з уладароў куршаў Ламекін.

13 ліпеня 1260 года ў бітве на Дурбэ аб’яднаныя сілы жамойтаў і куршаў перамаглі войскі Тэўтонскага ордэна.

Замак Лівонскага ордэна ўпершыню згадваецца ў 1287 годзе. У 1701 годзе падчас Паўночнай вайны замак і прылеглае паселішча знішчана шведскім войскам. Рэшткі замку дагэтуль не адноўленыя.

Гарадскія правы былі нададзены Дурбэ ў 1893 годзе і пацверджаны ў 1917. У гарадской сядзібе ў 1917 месцілася штаб-кватэра нямецкай вайсковай брыгады.

Герб гораду ў выглядзе срэбнай яблыні на блакітным полі быў нададзены ў 1925 годзе. У латышскім фальклоры яблыня лічыцца магічнай крыніцай маладосці і прыцягальнасці. Насельніцтва

Спасылкі

Сайт Дурбэ Latvijas iedzīvotāju skaits pašvaldībās 01.01.2012

Катэгорыя:Гарады Латвіі