Павел Каспаравіч Астравіцкі (1-я палова — 1569—1570) — вялікалітоўскі ўраднік, правазнавец.
Біяграфія Са шляхты Ашмянскага павета. Звестак пра пэўны час нараджэння і смерці няма.
У 1563 годзе ўваходзіў у дэлегацыю Віленскага сойма на Варшаўскі сойм для перагавораў пра унію Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага. У 1566 годзе вялікі князь Жыгімонт II Аўгуст прызначыў яго маршалкам Ашмянскага павета, потым суддзёй віленскім. Пазней служыў у ваяводы віленскага Мікалая Радзівіла, перакананага прыхільніка кальвінізму, актыўнага дзеяча Рэфармацыі. Імаверна, Астравіцкі падзяляў погляды рэфарматараў і быў прыхільнікам кальвінізму.
Добра знаёмы з судовай практыкай і яе патрэбамі, ён бачыў недасканаласць тагачаснага заканадаўства, састарэлыя элементы Статута Вялікага Княства Літоўскага 1529 года, іx неадпаведнасць узроўню развіцця грамадскіх адносін. Таму ахвотна прыняў прапанову ўдзельнічаць у дапрацоўцы Статута, які быў выдадзены ў 1566 годзе. Паводле рашэнняў Віленскага сойма 1551 года праект Статута выпрацоўваўся камісіяй з 5 членаў каталіцкага і 5 членаў праваслаўнага веравызнання. Сойм зацвердзіў Астравіцкі членам Статутнай камісіі каталіцкага веравызнання.
Як дасведчаны судовы практык і актыўны ўдзельнік шляхецкага руху сярэдзіны 16 ст. праводзіў ідэі суверэннасці Вялікага Княства Літоўскага, умацавання яго дзяржаўнасці і рэфармавання грамадства ў інтарэсах шляхты.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Маршалкі земскія ашмянскія Катэгорыя:Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Харунжыя ашмянскія Катэгорыя:Маршалкі гаспадарскія Катэгорыя:Старосты анікштанскія