Кавалі — рака ў Заходняй Афрыцы. Даўжыня — 515 км, самая доўгая рака ў Ліберыі. Плошча басейна — каля 30 225 км².
Бярэ пачатак на заходнім схіле хрыбта Німба, у запаведніку Мон-Німба, паблізу паселішча Туа (Гвінея). Абгінае горны запаведнік з поўначы і цячэ на поўдзень. Працякае праз Кот-д’Івуар і Ліберыю і затым зноў вяртаецца на мяжу з Кот-д’Івуарам. Упадае ў Гвінейскі заліў.
Катэгорыя:Рэкі Гвінеі Катэгорыя:Рэкі Кот-д’Івуара Катэгорыя:Рэкі Ліберыі Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Атлантычны акіян Катэгорыя:Памежныя рэкі