Чырво́ная Слабада́, да 1920-х Архірэ́йская Слабада́ — колішняя вёска на левым беразе ракі Свіслач, з 1967 года ў складзе Мінска.
Гісторыя
Месцілася на зямлі Мінскай епархіі, адсюль назва Архірэйская Слабада. На поўначы месціўся фальварак Архірэйская Пустынь і Архірэйскае Урочышча. У 1889 годзе 12 двароў. У 1897 годзе вёска ў Сеніцкай воласці Мінскага павета, 22 двары, 135 жыхароў. У 1917 годзе 44 двары, 282 жыхары.
З усталяваннем савецкай улады атрымала назву Чырвоная Слабада. З 1924 года ў Навадворскім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна, з 1931 года ў адміністрацыйным падпарадкаванні Менскага гарсавета, з 1934 года ў Менскім раёне. У 1967 годзе ўключаная ў межы горада МінскаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 19 снежня 1967 г. Аб уключэнні ў мяжу горада Мінска некаторых населеных пунктаў Мінскага раёна // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 36 (1194)., Заводскі раён.
Вясковая забудова захавалася, вуліца Чырвоная Слабада. Назву Чырвоная Слабада носіць парк, які месціцца цераз вуліцу Свіслацкую.
Гл. таксама Чырвоная Слабада (могілкі)
Літаратура
Катэгорыя:Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Мінска