Плі́шча — ручай у Ваўкавыскім і Мастоўскім раёнах Гродзенскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Рось (басейн Нёмана).
Даўжыня 22 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 62 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 м/км. Пачынаецца на поўдзень ад вёскі Калядзічы Ваўкавыскага раёна, у нізоўі цячэ па лясістай мясцовасці, праз возера Немнішча, упадае ў Рось за 1,9 км на паўднёвы ўсход ад аграгарадка Дубна Мастоўскага раёна. Пойма ў вярхоўі забалочаная. Рэчышча на працягу 8 км каналізаванае (вёска Агароднікі — 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Кульшычы).
Літаратура
— С. 429.
Катэгорыя:Рэкі Ваўкавыскага раёна Катэгорыя:Рэкі Мастоўскага раёна Катэгорыя:Прытокі Росі