Алена Канстанцінаўна Стампко́ўская (1921 — 26 чэрвеня 1942) — Герой Савецкага Саюза, радыст, малодшы сяржант.
Біяграфія Нарадзілася ў вёсцы Мазуршчына (цяпер — Салігорскі раён Мінскай вобласці) ў сям’і беларускага селяніна, удзельніка абароны і Грамадзянскай вайны Канстанціна Максімавіча Сцемпкоўскага. Там яна скончыла 7 класаў сельскай школы.
У канцы 1930-х гадоў сям’я пераехала ў пасёлак Баяут Баяуцкага раёна Сырдар’інскай вобласці Узбекскай ССР дзе тады пачалі развіваць баваўнаводства. Там яна пайшла вучыцца ў 8-ы клас. Пасля ўрокаў яна разам з аднакласнікамі працавала на плантацыях.
Пасля заканчэння школы паступіла ў Ташкенцкі педагагічны інстытут. У Чырвонай Арміі з чэрвеня 1941 года. Прайшла падрыхтоўку на курсах радыётэлеграфістаў. З студзеня 1942 года на фронце Вялікай Айчыннай вайны. Служыла ў стралковым батальёне 216-га стралковага палка (76-я стралковая дывізія, 21-я армія, Паўднёва-Заходні фронт).
У чэрвені 1942 года ў раёне вёскі Зімавенька Вялікатроіцкага раёна Курскай вобласці (цяпер Шэбекінскага раёна Белгародскай вобласці) батальён трапіў у акружэнне. Алена Стампкоўская забяспечвала радыёсувязь са штабам палка, а калі быў забіты карэктоўшчык, выклікала агонь на сябе. Пры прарыве кальца ў складзе ўзвода забяспечвала адыход батальёна да сваіх. Загінула ў гэтым баі. Пахаваная ў сяле Зімавенька.
Узнагароды Званне Героя Савецкага Саюза (Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года); ордэн Леніна; ордэн Чырвонага Сцяга.
Памяць У цэнтральнай сядзібе саўгаса «Баяут-1» быў усталяваны помнік Гераіні. Яна была залічана ў спісы студэнтаў Ташкенцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута, на будынку якога устаноўлена мемарыяльная дошка. Імя Гераіні было прысвоена школам у вёсцы Мазуршчына, кішлаку Баяут-1, школе № 89 горада Ташкента, тэхнічнаму вучылішчу № 16 горада Валгаграда. Шэбекінскім радыёклубам «Эфір» быў заснаваны дыплом імя Стампкоўскай. Школа № 217 Чыланзарскага раёна горада Ташкента насіла імя Е. Стампкоўскай.
Літаратура
Селиванов Ф. Поединок // Молодые герои Великой Отечественной войны. — М.: Молодая гвардия, 1970. — С. 337—352.
Спасылкі
Г. Г. Набойщиков. Смерть во имя жизни . Диплом имени Стемпковской. Беларусь у інфармацыйнай прасторы. 2021. Даты беларускага календара // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Жанчыны ў Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Сувязісты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Салігорскім раёне Катэгорыя:Памерлі ў Белгародскай вобласці