Даліта Арцін АванесянАфіцыйны сайт спявачкі (, нар. 19 верасня 1999 года, у Тэгеране, Іран) — армянская спявачка, удзельніца Дзіцячага конкурсу песні Еўрабачанне 2011, які адбыўся 3 снежня 2011 года ў Ерэване, дзе яна прадстаўляла Арменію з песняй «Welcome to Armenia» ().
Біяграфія Маладая спявачка жыве ў Ерэване, сталіцы Арменіі. Пачынаючы з 6 гадоў бярэ ўдзел у розных конкурсах хараства. Вучыцца ў «Музычнай школе № 1» імя Аляксандра Спендыярана, у трох розных кірунках: фартэпіяна, гітара і вакал, у адукацыйным комплексе «Альманах» ім. Анжэлы Аруцюнян. Займаецца плаваннем і вялікім тэнісам.
Даліта вяла рубрыку «Дзіцячыя навіны» на 2-м армянскім тэлеканале ў праграме «Добрая раніца Арменія».
Яна была карэспандэнтам «Bumbumik Show» на тэлеканалах «Кентрон» і «ATV». 2010 г. Брала ўдзел на тэлеканале «Шант» у праграме «Утоены талент» дзе прадстаўляючы свае навыкі, выйшла ў паўфінал. Узяла ўдзел у гала-канцэрце. Знялася ў многіх эпізодаў серыяла «Шылашпот» у тэлеканале «Шант» (праграма для дзяцей Ералаш). Здымаецца ў тэлеканале «Арменія ТБ», праграме «Чарлі Show» ў ролі Чарліты.
У моладзевым часопісе «YES» займела ўласную старонку з рубрыкай «Dalita і сябры». Таксама выступае ў Тэатры-студыі Арташэса Алексаняна ў спектаклі «Суд армян — суд усяго чалавецтва», здымаецца ў серыяле «Каргін серыял» разам з вядомымі армянскімі акцёрамі.
У лістападзе 2015 года яна выпусціла свой першы альбом «Welcome to Armenia», названы па імі песні якая яна спявала ў Дзіцячым Еўрабачанні 2011.
Прызнанне 2005 — стала пераможцай у конкурсе хараства «Міс Арменія». 2006 — стала ўладальніцай намінацыі «Міс рэклама». 2007 — перамагла ў «рэспубліканскім конкурс-фестывалі імі Аляксандра Спендыярана маладых музычных выканаўцаў». Заваявала тытул «Міс талент». 2008 — стала ўладальніцай сертыфіката «ганаровага члена» за праяву ўнікальнага ўнёску на конкурсе «Міс і містэр свету». 2009 — атрымала сваю першую прэмію ў конкурсе «Залаты трыснёг», перамагла ў конкурсе «Міс Топ-мадэль 2009 года» і была ўзнагароджана адмысловым прызам ад знакамітага баксёра — Алекса Абрахама. 2009 — 2010 — заняла першае месца ў «Армянскам алімпіядзе танцаў». 2010 — брала ўдзел у армянскім адборачным туры на Дзіцячае Еўрабачанне і апынулася ў пяцёрцы лепшых. На тэлеканале «Шант» брала ўдзел у конкурсе «Утоены талент»Далита в телепрограмме «Скрытый талант», дзе прадстаўляючы свае навыкі, выйшла ў паўфінал, брала ўдзел у гала-канцэрце і знялася ў некалькіх эпізодах тэлесерыяла «Ералаш». 2011 — стала ўладальніцай граматы за «Лепшы хіт». Перамагла ў адборачным туры Дзіцячага Еўрабачання ў Арменіі і прадставіла краіну Далита Аванесян (Dalita) будет представлять Армению на Детском Евровидении 2011 с песней «Welcome To Armenia» ў фінале конкурсу, заняўшы ў выніку пятае месца.
Спасылкі
Афіцыйны сайт спявачкі Афіцыйны фан-клуб спявачкі Біяграфія спявачкі esckaz.com
Катэгорыя:Удзельнікі дзіцячага конкурсу песні Еўрабачанне