Воласагаловы (Trichuris) — род паразітычных гельмінтаў класа круглых чарвей.

Апісанне

Даўжыня самцоў 20—80 мм, самак 39—90 мм. Галаўны канец воласападобны, хваставы патоўшчаны.

Адрозніваецца 62БЭ, т. 4 віды. Пашыраны ўсюды. Паразітуюць у тоўстым кішэчніку дзікіх і свойскіх жывёл, таксама чалавека. Найбольш вядомыя , у дзікай і свойскай жывёлы , , і інш.

Чарвяк сваёй пярэдняй воласападобнай часткай прашывае слізістую абалонку кішэчніка і моцна ўтрымліваецца там. Жывіцца воласагалоў клеткамі крыві і эпітэлію кішэчніка.

Жывёлы і чалавек заражаюцца пры заглынанні інвазійных яец з ежай і вадой. Паразіты глыбока пранікаюць у слізістую абалонку кішэчніка і выклікаюць хваробу — трыхацэфалёз.

Літаратура Біялогія: вучэб. дапам. для 8-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / Л. В. Камлюк, А. С. Шалапёнак; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — 3-е выд., дап. — Мн.: Нар. асвета, 2010. — 222 с. : іл. ISBN 978-985-03-1367-6. Воласагаловы //

Катэгорыя:Круглыя чэрві