Карчо́ўка — ручай у Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Сэрвач (басейн Нёмана).

Даўжыня ручая 13 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 27 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 5,3 ‰. Пачынаецца на паўднёвы ўсход ад вёскі Плужыны, упадае ў Сэрвач каля вёскі Асташын. Вадазбор на ўсходзе Навагрудскага ўзвышша. На працягу 10 км рэчышча ручая каналізаванае (ад аграгарадка Варонча да вусця). Каля вёскі Застадолле створана сажалка.

Літаратура

Катэгорыя:Ручаі Катэгорыя:Рэкі Карэліцкага раёна Катэгорыя:Басейн Сэрвачы (прыток Нёмана)