Прудо́вая, ручай Гатка — рака ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Нёман.
Даўжыня ракі 10 км. Плошча вадазбору 32 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,6 м/км. Пачынаецца за 1 км на захад ад вёскі Навіны, цячэ сярод лесу, упадае ў старыцу Нёмана за 1,2 км на паўднёвы захад ад вёскі Сялец Лідскага раёна. Рэчышча ад вытоку да вёскі Багданка (1,8 км) каналізаванае.
Літаратура — С. 261.
Катэгорыя:Рэкі Навагрудскага раёна Катэгорыя:Прытокі Нёмана