Свята-Пакроўская царква - праваслаўны храм у в. в. Орля Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.

Гісторыя

Пабудавана ў 1866 годзе з бутавага каменю і цэглы. Адкрыта ў 1988 — 1990 гг.

Архітэктура Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Прыземестая кампазіцыя храма складаецца з 3-яруснай васьмерыковай званіцы, кароткай і нізкай трапезнай, купаладобнай малітоўнай залы і апсіды. Шатры званіцы і асноўнага аб'ёму завершаны цыбулепадобнымі купалкамі. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі сцен кантрастна вылучаюцца атынкаваныя элементы архітэктурнага дэкору: кілепадобныя ліштвы вокнаў-біфорыумаў, аркатурныя фрызы, вуглавыя руставаныя лапаткі. Унутры малітоўная зала накрыта шатровым скляпеннем на ветразях, апсіда вылучана 2-ярусным іканастасам.

Літаратура Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэд. савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. — ISBN 978-985-11-0389-4. Парафіяне царквы ў Орлі, 1829 г. // на pawet.net

Лаўрэш Леанід. Прыход у Орлі. // Лідскі Летапісец. 2017. № 4(80). С. 22–38. // на pawet.net

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Шчучынскага раёна Катэгорыя:Орля (Шчучынскі раён) Катэгорыя:Храмы Гродзенскай і Ваўкавыскай епархіі Катэгорыя:1866 год у Беларусі