Ха́йда (саманазва: X̱aayda) — індзейскі народ, які жывае на паўночна-заходнім узбярэжжы Паўночнай Амерыкі, у Канадзе (правінцыя Брытанская Калумбія) і ЗША (на паўднёвым захадзе Аляскі). Агульная колькасць — .Haida

Колькасць і рассяленне У Канадзе хайда жывуць на астравах Каралевы Шарлоты (Хайда-Гуаі). Яны расселены кампактна дзвюма абшчынамі на востраве , шэраг дробных рэзервацый ёсць на месцах старых паселішчаў і рыбных промыслаў. У ЗША з 1949 года існуе рэзервацыя на . Але звыш паловы хайда жыве дысперсна, па-за рэзервацыяй, галоўным чынам у гарадах Кетчыкане, Сіэтле).

Мяркуецца, што да кантактаў з еўрапейцамі колькасць хайда складала каля 14 тыс. чалавек. У канцы XX стагоддзя іх колькасць ацэньвалася прыкладна ў 3 тыс. чал.Народы и религии мира: Энииклопелия — М., 1999. С. 589.

Гісторыя

Хайда маюць агульнае паходжанне з тлінкітамі, чым тлумачыцца блізкасць іх мовы і культуры. Аднак на пэўным этапе гісторыі хайда апынуліся ў ізаляцыі і развіваліся самастойнаSteps of First Native Americas Traced From the Arctic. Археолагі вызначылі, што іх продкі пасяліліся каля 6000—8000 гадоў таму каля прыбярэжных заліваў і астравах захаду Канады і паўднёвага захаду Аляскі, якія яны самі называлі Хайда-Гуаі (X̱aayda gwaay). У нашы дні так называецца архіпелаг ля паўночна-заходняга ўзбярэжжа Канады. Каля XVIII стагоддзя частка хайда мігравала на астравы архіпелага Аляксандра.

З 1787 года хайда актыўна займаліся гандлем з еўрапейцамі, пераважна брытанцамі. У 1840 годзе блізу 8 тысяч хайда жылі ў некалькіх буйных вёсках. Кантакты з іншаземцамі прывялі да вялізарных чалавечых страт у выніку распаўсюджання эпідэмічных хвароб. У 1915 годзе налічвалася толькі 588 чалавек. З 1920 года дзеці хайда былі абавязаны вучыцца ў канадскіх школах, што прывяло да далейшай асіміляцыі. У 1973 годзе была створана Рада нацыі хайда, якая абараняе зямельныя і сацыяльныя правы прадстаўнікоў гэтага народа.

Культура thumb|left|Традыцыйныя хаціны. Гаспадарчыя заняткі хайда былі шчыльна звязаны з морам. Яны займаліся рыбалоўствам, здабычай ластаногіх, збіральніцтвам уздоўж літаралі. Асаблівае значэнне меў летні сезон здабычы ласося і палтусаHaida People: Fishing is Our Way of Life. Здабытую рыбу вэндзілі або сушылі. Таксама палявалі ў лесе на наземных жывёл, збіралі яйкі птушак і ядомыя расліны.

Тэхналогія лоўлі рыбы была надзвычай распрацаванай, яны будавалі каноэ даўжынёй больш за 50 футаў. На гэтых лодках яны праплывалі сотні міляў — і не толькі з прамысловымі мэтамі, а яшчэ каб напасці на іншыя супольнасці.

Земляробства ўзнікла толькі пасля кантактаў з еўрапейцамі. У XIX ст. вырошчвалі бульбу і тытуньHaida Potatoes. Хайда ўмела апрацоўвалі драўніну, камень, косць. Выраблялі рыбалоўныя прылады, зброю, складаныя лодкі з некалькіх парод дрэў, простую кераміку, плялі кашы, ткалі і г. д. Важную ролю меў гандаль з суседнімі народамі, а потым — з еўрапейцаміA Native American Encyclopedia: History, Culture, and Peoples, p. 177. Хайда не здабывалі металаў, аднак карыталіся меднымі прадметаміCopper Shields, што лічыліся сімваламі багацця.

Іх грамадства было заснавана на кроўным сваяцтве. Для яго характэрна таксама высокая ступень расслаення — былі правадыры, слугі і нават рабы. Такому ладу жыцця спрыялі багатыя рэсурсы і тэхналогія, што дазваляла адносна вялікай колькасці людзей жыць у вёсках з так званымі доўгімі дамамі, дзе змяшчалася каля 100 і болей чалавек.

Хайда сяліліся ў вёсках, якія скадаліся з 2 ліній хацін каля марскога ўзбярэжжа. Хаціны былі ў сярэднім 6 м на 9 м каркаснага тыпу, абабітыя дошкамі. На поўначы пераважалі будынкі з унутраным каркасам. На поўдні — са знешнім. Уваход часам рабіўся круглявым. Дах з 2 нахіламі. У дамах правадыроў ладзіўся з дошак, простых абшчыннікаў — з карыHouses. Каля хацін усталёўваліся татэмныя слупы. Улетку большасць жыхароў вёсак перасяляліся ў часовыя летнія паселішчы бліжэй да месцаў здабычы.

Звычайная вопратка жанчын ўключала фартух і ўпрыгожаныя скураныя бранзалеты вакол шчыкалатак. Святочнае жаночае адзенне складалася з коўдры ў стылі чылкат і вузкіх нагавіцаў. Мужчыны апраналі доўгія кашулі, капелюшы з пафарбаванай драўнянай кары. Пад час цырымоній правадыры насілі складаны галаўны ўбор з дрэва, аздоблены футрам і ракавінаміHaida Tribe. цела пакрывалі охрай.

Традыцыйнае грамадства складалася з 2 экзагамных груп, што згодна міфалагічным паданням паходзілі ад розных звышнатуральных жаночых істот, — Крумкача і АрлаHaida — Sociopolitical Organization. Прычым, групы не займалі пэўныя тэрыторыі. У адной вёсцы звычайна жылі прадстаўнікі Крумкача і Арла. Групы падзяляліся на роды. Адлік сваяцтва вёўся па жаночай лініі, аднак на чале родаў стаялі мужчыны-правадырыHaida — Kinship. Адлік сваяцтва па маці гарантаваў высокі статус жанчын, але кіраванне сем’ямі даручалася мужчынам. Хайда імкнуліся жаніцца на стрыечных сёстрах. Шлюбы звычайна арганізоўваліся бацькамі. У сем’ях правадыроў існаваў звычай палігінііHaida — Marriage and Family. Маёмасць мужчын успадкоўвалася братамі і пляменнікамі па жаночай лініі. Маёмасць жанчын — дачкамі. Ужо да прыходу еўрапейцаў вылучаліся сацыяльныя пласты спадчынных правадыроў, простых абшчыннікаў і рабоў. Унутры абшчын існавалі патаемныя арганізацыіSecret Societies, што мелі рытуальны характар.

Нават у нашы дні майстры хайда лічацца выдатнымі разьбярамі па дрэву, каменю і металах, знакамітыя як ткачы. У народнай культуры існаваў адзіны дызайн, натхнёны марскім ладам жыцця. Асабліва добра вядомы скульптуры, разьбяныя татэмныя слупы, маскі, розныя ўпрыгожванні. Хайда маюць багаты фальклор — міфы, казкі, легенды. Вылучаецца цыкл апавяданняў, прысвечаны прыгодам продка-КрумкачаRaven in Haida Mythology .

Мова Мова хайда выклікае спрэчкі сярод лінгвістаў. Частка вучоных далучае яе да сям’і на-дэне. Другая частка лічыць яе ізалятам. Існуе 4 сістэмы пісьма на аснове лацінкіHaida (Xaat Kíl), распрацаваныя ў XX ст.

Рэлігія У старажытнасці хайда верылі, што навакольны свет населены духамі sga’na, якія маглі ўвасабляцца ў людзях і жывёлах, актыўна ўплываць на паўсядзённае жыццё. Акрамя таго, існавалі гаспадары жывёльнага свету, якім прыносілі ахвяры. У хайда існаваў інстытут шаманаўShamanism . Імі маглі стаць мужчыны і жанчыны. Лічылася, што пасля смерці душа трапляе на неба, але з цягам часу вяртаецца зноў на зямлю, каб адрадзіцца ў нашчадках. Найбольш важныя рэлігійныя цырымоніі — патлачSpiritual Beliefs & Ceremonies і пір у гонар продкаўSmoke Feasts for the Ancestors.

З канца XIX ст. шырока распаўсюджана хрысціянства, хаця некаторыя элементы старажытнай рэлігіі, у тым ліку патлач і вера ў рэінкарнацыю, захоўваюцца да нашых дзён.

Зноскі

Літаратура Говард М. Сучасная культурная антрапалогія / пер. з англ. Навук. рэд. П. Церашкевіч. — Мн., 1995. ISBN 985-6022-16-9 Народы и религии мира: Энциклопедия / Гл. ред. В. А. Тишков, Редкол.: О. Ю. Артемова, С. А. Арутюнов, А. Н. Кожановский и др. — М.: Большая Российская энциклопедия, 1999. — 928 с.: ил. ISBN 5-85270-155-6

Спасылкі

Council of the Haida Nation HAIDA HERITAGE CENTRE Haida — Countries and Their Cultures George F. MacDonald, The Haida: Children of Eagle and Raven

Катэгорыя:Індзейцы Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Народы ЗША Катэгорыя:Народы Аляскі Катэгорыя:Народы Канады