Фантом з Хайльброна («Жанчына без твару») — меркаваная жанчына, серыйная забойца. Пра існаванне гэтай жанчыны выказалі меркаванне пасля таго, як адзін і той жа ўзор ДНК быў знойдзены на месцы некалькіх злачынстваў у Аўстрыі, Францыі і Германіі.

Агулам гэты ўзор ДНК фігураваў на месцах здзяйснення 40 злачынстваў, у тым ліку шасці забойстваў (адной з ахвяр стала жанчына-паліцыянтка з Хайльброна). Злачынствы былі здзейснены ў 1993—2009 гадах.

На самай справе ўсе злачынствы былі здзейснены абсалютна рознымі людзьмі. Пад канец сакавіка 2009 года следства прыйшло да высновы, што ватныя палачкі, якімі праводзілі збор ДНК, ужо былі забруджаныя.

Расследаванне Праведзены ў Аўстрыі аналіз мтДНК паказаў, што «злачынца» паходзіць, хутчэй за ўсё, з Усходняй Еўропы або Расіі. У Германіі тэст ДНК не можа выкарыстоўвацца як доказ, а толькі для вызначэння полу злачынцы.

Расследаванне праводзілася спецгрупай «parking lot» хайльбронскага паліцэйскага дэпартаменту. У студзені 2009 года ўзнагароду за інфармацыю аб магчымым знаходжанні злачынцы павялічылі да 300 тысяч еўра.

Існаванне забойцы ставілася пад сумнеў і раней, але ў сакавіку 2009 года справа прыняла новы абарот. Следчыя праверылі паслядоўнасць ДНК, якую ўзялі ў згарэлага мужчыны, бежанца ў Францыі. Яна аказалася анамальнай, бо была жаночай. У далейшым яны прыйшлі да высновы, што жанчыны не існуе, а памылковыя вынікі абумоўлены выкарыстаннем забруджаных ватных палачак.

ДНК належала ўпакоўшчыцы баварскай фабрыкі, дзе вырабляліся ватныя палачкі, жанчыне, што паходзіла з Усходняй Еўропы. Пасля гэтага звестак пра забойцу не паступала.

Нягледзячы на тое, што палачкі былі стэрыльнымі, яны былі непрыдатныя для працы з ДНК.

Звязаныя злачынствы 25 красавіка 2007 года 22-гадовая жанчына-паліцыянт была смяротна паранена ў Хайльброне. Яе 24-гадовы калега атрымаў некалькі жыццёва небяспечных траўмаў і ўпаў у кому. Пазней ён апрытомнеў, але нічога не мог успомніць з мінулага. Зброя і кайданкі афіцэраў былі скрадзены.

ДНК, што належала «забойцы», была знойдзена ў наступных злачынствах:

На кубку пасля забойства 62-гадовай жанчыны 25-26 мая 1993 года ў Ідар-Оберштайне (ДНК прааналізавана ў 2001 годзе). На кухонным стале пасля забойства 61-гадовага мужчыны 21 сакавіка 2001 года ў Фрайбургу. На шпрыцы з гераінам у кастрычніку 2001 года ў лясным масіве блізу Герольштайну. На рэштках печыва ў трэйлеры, узламаным ноччу 24 кастрычніка 2001 года ў Будэнхайме. На цацачным пісталеце пасля рабавання в’етнамскіх гандляроў каштоўнымі камянямі ў Арбуа. На снарадзе пасля бойкі паміж двума братамі 6 мая 2005 года ў Вормсе. На камені пасля крадзяжу ў Саарбрукене 3 кастрычніка 2006 года. Пасля крадзяжу ў краме оптыкі ў Гальнойкірхене (Верхняя Аўстрыя) у сакавіку 2007 года. Пасля 20 угонаў аўтамабіляў і матацыклаў у Гесэне, Бадэн-Вюртэмбергу, Саары і Ціролі. На аўтамабілі, ужываным для перавозкі цел грузінаў, забітых 30 снежня 2008 года ў Гепэнхайме (ДНК прааналізавана 10 сакавіка 2008 года). У закінутым грамадскім басейне ў Недэрштэтэне пасля ўзлому 22 сакавіка 2008 года. Пасля чатырох пранікненняў у дамы: двух у Квіршыдзе і па аднаму ў Толай і Рыолі. Пасля кватэрнага крадзяжу ў Оберстэнфельдзе-Гронау ў ноч на 9 красавіка 2008 года. Пасля рабавання жанчыны 9 мая 2008 года ў клубным доме ў Саархёльзбаху. У машыне малодшай медсястры, якая была знойдзена мёртвай пад канец кастрычніка 2008 года каля Вайнсбергу.

У масавай культуры Выпадак стаў асновай для эпізоду «Лік мёртвых» у серыяле «C.S.I.: Месца злачынства Нью-Ёрк».

Літаратура Michel Ferracci. L’Affaire du Fantôme de Heilbronn («The Phantom of Heilbronn’s Affair») Editions Normant, France 2009 Спасылкі Reward for 'phantom killer' reaches record €300,000, The Local, January 13, 2009 Allan Hall. 'Woman Without A Face' leaves German police in the dark The Age, November 17, 2008 Ned Temko. Germany’s hunt for the murderer known as 'the woman without a face', The Guardian, November 9, 2008 DNA clues in hunt for 'faceless' serial killer, The Daily Telegraph, April 14, 2008 Tristana Moore. Germany hunts phantom killer, BBC, 11 April, 2008 Phantom of Heilbronn: hunt for the killer who leaves clues and bodies The Times, April 10, 2008 Allan Hall. Police step up hunt for serial killer, 'the woman without a face', The Scotsman, April 10, 2008 Roger Boyes. Junkie’s needle may lead to woman serial killer, Irish Independent, June 29, 2007 Frank Krause. Das Phantom, das vielleicht gar keines ist'' Stuttgarter Nachrichten, March 25, 2009

Катэгорыя:Забойцы Катэгорыя:Гісторыя Бадэн-Вюртэмберга Катэгорыя:Памылкі Катэгорыя:Неідэнтыфікаваныя людзі