Фінансавы рынак (ад — наяўнасць, даход) у эканамічнай тэорыі — сістэма адносін, якая ўзнікае ў працэсе абмену эканамічных выгод з выкарыстаннем грошай у якасці актыву-пасярэдніка.
На фінансавым рынку адбываецца мабілізацыя капіталу, прадастаўленне крэдыту, ажыццяўленне абменных грашовых аперацый і размяшчэнне фінансавых сродкаў у вытворчасці. А сукупнасць попыту і прапановы на капітал крэдытораў і пазычальнікаў розных краін утварае сусветны фінансавы рынак.
Гістарычна сфармаваліся дзве асноўныя мадэлі фінансавых рынкаў: фінансавая сістэма, арыентаваная на банкаўскае фінансаванне — bank based financial system, так званая кантынентальная мадэль, — і фінансавая сістэма, арыентаваная на рынак каштоўных папер і сістэму інстытуцыйных інвестараў (страхавыя кампаніі, інвестыцыйныя і пенсійныя фонды) — market based financial system, або англа-амерыканская мадэль. Для англа-амерыканскай мадэлі характэрная арыентацыя на публічнае размяшчэнне каштоўных папер і высокі ўзровень развіцця другаснага рынку, які па аб’ёме значна больш другаснага рынку краін кантынентальнай Еўропы. Для кантынентальнай мадэлі характэрны высокі ўзровень канцэнтрацыі акцыянерных капіталаў пры невялікай колькасці акцыянераў і непублічна размяшчэння каштоўных папер, а другасны рынак не так развіты. У канцы ХХ — у пачатку ХХІ стагоддзяў у многіх еўрапейскіх краінах фінансавыя рынкі пачалі набываць рысы англа-амерыканскай мадэлі, і адбываецца паступовае збліжэнне, канвергенцыя кантынентальнай і англа-амерыканскай мадэляў фінансавых рынкаў.
Фінансавы рынак падзяляецца на: Фондавы рынак Тэрміновы рынак Грашовы рынак Рынак капіталаў Валютны рынак (Forex)
Літаратура
Катэгорыя:Фінансы