Мі́ласлаў Зі́ма (; нар. , ) — чэшскі мовазнавец-славіст. Доктар славянскай філалогіі (1953).
Біяграфія Скончыў у 1950 годзе Карлаў універсітэт у Празе. З 1954 года ў Інстытуце славяназнаўства Чэхаславацкай акадэміі навук, у 1961—1984 гг. супрацоўнік Славянскай бібліятэкі ў Празе.
Навуковая дзейнасць Даследаваў пытанні транскрыпцыі, транслітарацыі, арфаграфіі і анамастыкі беларускай, польскай, рускай, балгарскай і славенскай моў («Некаторыя прапановы па транслітарацыі алфавіта і іх тэарэтычная аснова», 1963, «Транслітарацыя, транскрыпцыя і іншыя віды перадачы», 1986). Шэраг артыкулаў прысвяціў праблемам беларускага мовазнаўства: «Паходжанне назвы „Белая Русь“» (1957), «Умовы так званага пералівання імён у нацыянальныя формы паміж усходнеславянскімі мовамі» (1972), «Нататкі пра беларускую літаратурную мову» (1980), «Францішак Скарына і яго імя» (1990) і інш.
Перакладае з славянскіх моў, у т.л. з беларускай.
Літаратура
Катэгорыя:Мовазнаўцы Чэхіі Катэгорыя:Славісты Чэхіі Катэгорыя:Выпускнікі Карлава ўніверсітэта Катэгорыя:Постаці Акадэмія навук Чэхаславакіі Катэгорыя:Перакладчыкі на чэшскую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі Чэхіі