«Цені забытых продкаў» () — украінскі мастацкі фільм рэжысёра Сяргея Параджанава, зняты ў 1964 годзе на Кіеўскай кінастудыі мастацкіх фільмаў імя Аляксандра Даўжэнкі, экранізацыя аднайменнай аповесці Міхаіла Кацюбінскага.
Фільм здымалі ў сапраўдных гуцульскіх хатах і ваколіцах сяла Крыварыўня Вэрхавынскага раёна Івана-Франкоўскай вобласці. Менавіта тут Міхаіл Кацюбінскі напісаў сваю аповесць.
Катэгорыя:Фільмы на ўкраінскай мове Катэгорыя:Фільмы-драмы СССР Катэгорыя:Фільмы Кіеўскай кінастудыі імя Аляксандра Даўжэнкі Катэгорыя:Фільмы Украіны Катэгорыя:Фільмы пра Украіну Катэгорыя:Фільмы Сяргея Параджанава