І́ржы Фрэ́йка (; , Уцехавіцы-пад-Стражышцем, Чэхія — ) — чэшскі рэжысёр; прадстаўнік чэшскага авангардызму ў тэатры.
Біяграфія Скончыў пражскія ўніверсітэт і кансерваторыю. У 1920-я гг. рэжысёр у «Вызваленым» тэатры, з 1929 года — у Нацыянальным тэатры, у 1945—1950 мастацкі кіраўнік у Празе. З 1946 года выкладаў у Акадэміі музычных мастацтваў у Празе.
Творчасць Ставіў сацыяльна-вострыя, умоўныя па форме спектаклі: «Цырк Дандэн» паводле п'есы «Жорж Дандэн» Мальера (1925), «Жанчыны на свяце Фесмафорыяў» (1926) і «Птушкі» (1934) Арыстафана, «Фуэнтэ Авехуна» Лопэ дэ Вэгі (1935), «Барыс Гадуноў» А. Пушкіна (1937), «Рамэа і Джульета» (1938), «Макбет» (1946), «Віндзорскія свавольніцы» (1949) У. Шэкспіра, «Гора ад розуму» А. Грыбаедава (1947) і інш.
Літаратура
Катэгорыя:Рэжысёры Чэхіі Катэгорыя:Рэжысёры паводле алфавіта Катэгорыя:Рэжысёры XX стагоддзя Катэгорыя:Выпускнікі Карлава ўніверсітэта Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага тэатра (Прага) Катэгорыя:Постаці Тэатра на Вінаградах