Лужасня́нскі дэндрапа́рк — батанічны помнік прыроды ў Беларусі, размешчаны на тэрыторыі Лужаснянскага дзяржаўнага аграрнага каледжа імя Ф. А. Сурганава ў в. Лужасна Віцебскага раёна.

Дэндрапарк Лужаснянскага с/г тэхнікума імя Ф. А. Сурганава быў закладзены ў 1974 годзе ў гонар вызвалення БССР ад фашысцкіх захопнікаў па ініцыятыве выкладчыка Мікалая Трафімавіча Ражкова, які, звязваючыся з батанічнымі садамі БССР, а таксама найбуйнейшымі і найвядомымі садамі СССР — Ленінградскім, , , сабраў найбагацейшую калекцыю. Мэтай заснавання дэндрапарку было стварэнне зоны адпачынку для мясцовых жыхароў, а таксама практычнага азнаямлення студэнтаў каледжа з мясцовай і замежнай флорайНЕКОТОРЫЕ ИНТЕРЕСНЫЕ ДРЕВЕСНЫЕ РАСТЕНИЯ ЛУЖЕСНЯНСКОГО ДЕНДРОПАРКА.

Апісанне Лужаснянскі дэндрапарк займае плошчу 8,8 га ў міжрэччы Заходняй Дзвіны і вусцевай часткі правага берага ракі Лужаснянкі. У планіроўцы спалучаюцца рэгулярны і ландшафтны стыль. Тэрыторыя падзелена на 9 секцый сцежкамі і алеямі (кляновай, ліпавай, лістоўнічнай, бярозавай і ясянёвай).

У пачатку 1997 года тут налічвалася больш 250 відаў дрэвава-кустовых і 32 віды кветкавых шматгадовых раслін, у тым ліку занесеных у Чырвоную кнігу БеларусіСтанет ли дендропарк в Лужесно под Витебском местом любовных свиданий?: , . У дэндрапарку галоўным чынам растуць мясцовыя віды: , , , , , розныя віды , а таксама інтрадуцэнты: , , , , , , , , . Расце бук, якога цяпер на тэрыторыі Беларусі не сустрэнеш, хоць у Сярэднявеччы ён быў распаўсюджаны. Існуе самая паўночная ў рэспубліцы пасадка .

У цэнтры насыпана невялікая горка і аформлены ракарый (месца, дзе высаджаны расліны тыповыя для высакагор'яў). Дрэвы высаджаны ўдалечыні ад дарожак, а кусты як правіла паміж групамі дрэў ці каля дарожак для лепшага агляду. Для павойных раслін (розныя віды , , , ) усталяваны металічныя апоры.

Пры самім дэндрапарку створаны калекцыйны гадавальнік, для папаўнення, рамонту пасадак і азелянення тэрыторыі.

Спасылкі

Катэгорыя:Дэндрапаркі Беларусі Катэгорыя:Славутасці Віцебскага раёна Катэгорыя:Лужасна Катэгорыя:Батанічныя помнікі прыроды мясцовага значэння Віцебскай вобласці Катэгорыя:Аграрны каледж (Віцебск)