Іо́сіф Пятро́віч Го́лубеў (, г. Кулябакі,  — ) — удзельнік трох рэвалюцый, Грамадзянскай вайны ў Беларусі, ветэран працы.

Біяграфія

Член КПСС з 1925 года. З 1900 сталяр дэпо Маскоўска-Брэсцкай чыгункі ў Мінске. За рэвалюцыйную дзейнасць у 1905 сасланы на Далёкі Усход. З 1906 у Мінску. У 1917 член Мінскага Савета.

У час Кастрычніцкай рэвалюцыі арганізаваў і ўзначаліў чырвонагвардзейскі атрад. З 1922 працаваў у Мінску на станкабудаўнічым заводзе «Энергія» (з 1961 імя Кастрычніцкай рэвалюцыі).

Узнагароды

Герой Працы (1933). Яго імем названа вуліца ў Мінску, усталявана мемарыяльная дошка.

Катэгорыя:Удзельнікі Кастрычніцкай рэвалюцыі Катэгорыя:Героі Працы Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі