Краснаарме́йская (, ) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадоцкага сельсавета. Знаходзіцца за 20 км на поўдзень ад Маладзечна, 58 км ад Мінска.

Гісторыя У XVII ст. в. Кабаны ў складзе маёнтка Хоўхлава ў Менскім ваяводстве ВКЛ. У 1646 годзе ўласнасць Радзівілаў.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У XVIII ст. вёска — казённая маёмасць у Гарадоцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У 1857 годзе 7 жыхароў. У пач. XX ст. невялікая вёска ў Хоўхлаўскай сельскай грамадзе.

З лютага да снежня 1918 года акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Затым занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі тэрыторыя ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года пад уладай Польшчы (Віленская акруга ГУУЗ).

З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета (з 1927 года Маладзечанскага павета), гміны ГарадокWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.. У 1938 г. вёскі Кабаны 1-я (7 двароў, 41 жыхар) і Кабаны 2-я (9 двароў, 48 жыхароў).

З 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года ў Хоўхлаўскім сельсавеце Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці. З канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года ў Мінскай абласцях. 30 ліпеня 1964 года вёска Кабаны была перайменавана ў вёску ЧырвонаармейскаяУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063)..

З 1991 года ў незалежнай Беларусі. Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Хоўхлаўскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .

Насельніцтва

Памятныя мясціны Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў пастаўлены ў 1997 годзе.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гарадоцкі сельсавет (Маладзечанскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі