Карл Густаў Руус (, 25 жніўня 1655, хутчэй за ўсё, у маёнтку Ерпас пад Лідчэпінгамhttp://sok.riksarkivet.se/sbl/Presentation.aspx?id=6835 — , Обу) — шведскі генерал-маёр, барон. Да 1705 насіў прозвішча Руус аў Ельмсетэр ().
Біяграфія Нарадзіўся 25 жніўня 1655 года ў сям'і карнета Густава Эрыксана Рууса і Крысціны Свінгувуд.
Ваенную кар'еру пачаў добраахвотнікам у імператарскай арміі (палку генерала дэ Граноса) ў 1674. У тым жа годзе становіцца там фенрыхам (прапаршчыкам). Там, падчас франка-галандскай вайны, удзельнічаў у бітве пад Трырам (1675) і ў аблозе Філіпсбургу (1676), у якой быў паранены. Па вяртанні ў 1677 у Швецыю ўдзельнічаў у вайне з Даніяй.
У 1696 годзе Руус ужо даслужыўся да лейтэнант-палкоўніка (падпалкоўніка). Спачатку ён быў накіраваны ў Рыгу, а пасля гэтага — на абарону граніцы з Нарвегіяй.
З пачаткам Вялікай Паўночнай вайны быў накіраваны ў Эстляндыю. Там ён удзельнічаў у бітве пад Нарвай, у якой вызначыўся і атрымаў за гэта чын палкоўніка. У 1701 удзельнічаў у пераправе праз Дзвіну і быў прызначаны камандзірам Нерке-Вермлендскага палка.
Руус удзельнічаў і ў шэрагу іншых бітваў Вялікай Паўночнай вайны: пад Клішавам (1702), пад Фраўштатам (1706), пад Маляцічамі (1708) і пад Палтавай (1709). У 1705 годзе атрымаў тытул барона, а за перамогу пад Фраўштатам — чын генерал-маёра.
У Палтаўскай бітве Руус быў на чале адной з чатырох шведскіх пяхотных калон, якая панесла сур'ёзныя страты пры спробе захапіць расійскія рэдуты. Адступіўшы і заняўшы абарону ў адным з шанцаў фартэцыі, Руус і рэшты яго палка былі вымушаны здацца рускім у палон.
У Маскве Руус удзельнічаў у зневажальнам для шведаў шэсці палонных па вуліцах горада: ім не давалі ні есці, ні піць, шматтысячны натоўп народу стаяў з двух бакоў на шляху шэсця, пляваўся ў палонных і выкрыкваў розныя абразыJoachim Mathiae Lyths dagbok, Stockholm, Bokförlaget Rediviva, 1986, s.80. Пасля гэтай падзеі Руус быў накіраваны ў Казань, дзе і прабыў да сканчэння вайны.
Пасля Ніштацкага міру быў вызвалены, але па дарозе дамоў памёр у маі 1722 года ў Обу.
Сям’я Быў двойчы жанаты: 1. З Крысцінай Марыі Спарэ. Сын: Аксель Эрык Руус (1684—1765); 2. З баранесай Магдаленай Крысцінай ван дэр Нот (з 1700).
Катэгорыя:Военачальнікі Швецыі Катэгорыя:Удзельнікі Паўночнай вайны