Руда́ () — вёска ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Пятрэвіцкага сельсавета. За 1 км у напрамку на паўночны захад ад вёскі ўпадае ў Нёман рака Ізва.

Гісторыя Вопіс парафій Лідскага дэканату ў 1784 г. згадвае вёску Руда ў складзе Беліцкай парафіі, як уласнасць князя Караля Радзівіла ў дзяржанні Статкевіча. Тут меліся карчма і млын. Каля вёскі існаваў неглыбокі і малы стаў, які жывіўся з рэчкі Ізва; на рацэ дзейнічаў тартак. Гасцінец вёў праз вёску Сялец да перавозу цераз Нёман, а далей да карчмы і вёскі Руда. Адсюль гасцінец да Наваградка ішоў пушчай да трушчобы пад назвай Глушыца, дзе меўся малы не балоцісты брод і дрэнны масток, далей дарога вяла пушчай. На ўсход, аж да вёскі Гезгалы цягнуліся разлеглыя сасновыя лясы, прыдатныя для будоўліpawet.net.

З 1795 г. вёска ў Расійскай імперыі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы, з 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.

Насельніцтва

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Пятрэвіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Навагрудскага раёна