Ян Мікалай Згерскі (;  — )Hierarchia Catholica medii et recentioris aevi, t. V, Patavii 1952, s. 343. — вялікалітоўскі рымска-каталіцкі дзеяч. Біскуп-суфраган віленскі з 1696, біскуп смаленскі з 1706, біскуп жамойцкі з 1710. Падчас феадальнай вайны 1697—1702 гадоў у Вялікім Княстве Літоўскім намагаўся прымірыць варагуючыя бакі.

Біяграфія Належыць да герба «Дамброва»Herbarz polski Kaspra Niesieckiego S.J., t. I, Lipsk 1846, s. 62.. Рукапакладзены (пасвячоны) у сан святара 14 красавіка 1681 годаHierarchia Catholica medii et recentioris aevi, t. V, Patavii 1952, s. 259.

Спачатку быў святаром у Наваградку і Вільні.

У 1698—1704 гадах займаў пасаду вялікага духоўнага сакратара літоўскага.

2 студзеня 1696 рукапаложаны ў біскупа-суфрагана віленскага. Адначасова быў рукапакладзены ў тытулярнага біскупа Мартыропаля (Martyropolis)Bishop Jan Zgierski †.

Быў членам Алькеніцкай канфедэрацыі ў 1700 годзе (у Алькеніках) падчас Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў[Postanowienie generalne stanów W. X. Litewskiego wieczne y nigdy nienaruszone, na zieździe walnym woiewództw y powiatów. Pospolitym ruszeniem pod Olkinikami uchwalone […] 1700], rkps Biblioteki Kórnickiej 00404, [b.n.s].

Быў удзельнікам Агульнай Рады ў Варшаве ў 1710 годзе.

Падчас феадальнай (грамадзянскай) вайны ў ВКЛ 1696—1702 гадоў выступаў пасярэднікам і прыхільнікам мірнага рашэння канфлікту.

У 1706—1710 гадах — біскуп смаленскі, з 21 ліпння 1710 года па 6 снежня 1713 года — біскуп жамойцкі.

Пахаваны ў Архікафедральным саборы Святога Станіслава (Вільнюс)Krzysztof Rafał Prokop, Nekropolie biskupie w nowożytnej Rzeczypospolitej (XVI—XVIII w.), Kraków-Warszawa 2020, s. 144.

Літаратура Piotr Nitecki, Biskupi Kościoła w Polsce w latach 965—1999. Słownik biograficzny, Instytut Wydawniczy «Pax», Warszawa 2000.

Спасылкі Bishop Jan Zgierski † Падымны рэестр Віленскага ваяводства 1690 г.

Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Біскупы жамойцкія Катэгорыя:Біскупы смаленскія Катэгорыя:Сакратары вялікія духоўныя літоўскія Катэгорыя:Суфраганы віленскія Катэгорыя:Канонікі Віленскага кафедральнага капітула Катэгорыя:Дэканы Віленскага кафедральнага капітула