Э́лдыр Мануэ́л Ма́ркіш Пашты́га (; нар. , , Партугалія) — партугальскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Партугаліі (2003—2014). Пасля пачатку прафесійнай кар’еры ў «Порту», Паштыга гуляў за клубы такіх краін, як Англіі, Францыі, Грэцыі, Іспаніі і Індыі.

Кар’ера

«Порту» Першапачаткова Паштыга займаўся ў клубе «Варзім», але ў 16 гадоў перайшоў у футбольную акадэмію «Порту», дзе і працягнуў развівацца, пакуль не дасягнуў рэзервовай каманды клуба. Пасля прходу ў клуб Жазэ Маўрынью ў якасці галоўнага трэнера Паштыга стаў сапраўднай зоркай партугальскага клуба разам з Дэрлеем.

«Тотэнхэм Хотспур» Пасля перамогі ў партугальскім чэмпіянаце ў 2003 годзе Паштыга пераехаў у клуб англійскай Прэм'ер-лігі «Тотэнхэм Хотспур» за 9 млн еўраTottenham turn to Postiga . uefa.com. Аднак Элдыр не здолеў адаптавацца да англійскага стылю гульні, забіўшы толькі два галы за клуб.

Вяртанне ў «Порту» Паштыга затым вярнуўся ў «Порту» паводле пагаднення па абмену яго на Педру Мендыша, нападнік быў ацэнены ў 7,5 мле еўраPostiga back at Porto. uefa.com. Новы трэнер Віктар Фернандэс уключыў яго ў склад каманды на сезон 2004/05, аднак Элдыр правёў яго няўдала.

1 чэрвеня 2008 года было абвешчана, што Паштыга пераходзіць у лісабонскі «Спортынг», падпісаўшы трохгадовы кантракт, як паведамлялася, сума трансферу склала 2,5 млн еўраPostiga leaves Porto for Sporting . uefa.com.

Выступы ў Іспаніі 31 жніўня 2011 года ў апошні дзень трансфернага акна Паштыга пакінуў «Спортынг», падпісаўшы кантракт з іспанскім клубам «Рэал Сарагоса» за 1 млн еўра.

8 жніўня 2013 года Паштыга далучыўся да «Валенсіі» за 2,6 млн фунтаў стэрлінгаў, замяніўшы, такім чынам, Раберта Сальдада, які сышоў у англійскі «Тотэнхэм Хотспур»Valencia bring in Postiga from Zaragoza. UEFA.com.. 1 верасня, толькі ў трэцім матчы сезону, ён забіў свае першыя 2 галы за клуб у гульні супраць «Барселоны», але валенсійцы трывалі паражэнне ў гэтым хатнім матчы з лікам 2:3.

Другую палову сезону 2013/14 правёў у арэндзе ў «Лацыа», пасля чаго вярнуўся ў Іспанію і сезон 2014/15 правёў у складзе «Дэпартыва».

Познія гады Улетку 2015 года далучыўся да індыйскага клуба «Атлетыка Калькута», за які згуляў у адным матчы (забіў два галы). У лютым 2016 года вярнуўся на радзіму, стаўшы іграком «Рыу Аві»Элдер Поштига стал игроком «Риу Аве». by.tribuna.com. У жніўні 2016 года зноў апынуўся ў Калькуце. Па заканчэнні сезону 2016, у якім Паштыга разам з камандай стаў чэмпіёнам Індыі, пакінуў каманду і завяршыў кар’еру.

Міжнародныя выступы Элдыр выступаў за нацыянальную зборную Партугаліі з 2003 года. Неаднаразова абараняў колеры нацыянальнай каманды ў буйных міжнародных турнірах.

Дасягненні

Клубныя «Порту» Чэмпіён Партугаліі: 2003, 2006, 2007 Уладальнік Кубка Партугаліі: 2003 Уладальнік Суперкубка Партугаліі: 2004 Уладальнік Кубка УЕФА: 2003 Уладальнік Міжкантынентальнага кубка: 2004

«Спортынг» Уладальнік Суперкубка Партугаліі: 2008

«Атлетыка Калькута» Чэмпіён Індыі: 2016

Міжнародныя Партугалія Срэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы: 2004

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Партугаліі Катэгорыя:Ігракі зборнай Партугаліі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК АТК Катэгорыя:Ігракі ФК Рыу Аві Катэгорыя:Ігракі ФК Дэпартыва Ла-Карунья Катэгорыя:Ігракі ФК Лацыа Катэгорыя:Ігракі ФК Валенсія Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Сарагоса Катэгорыя:Ігракі ФК Спортынг Лісабон Катэгорыя:Ігракі ФК Панатынаікос Катэгорыя:Ігракі ФК Порту Катэгорыя:Ігракі ФК Сент-Эцьен Катэгорыя:Ігракі ФК Тотэнхэм Хотспур