Ві́ліян Бо́ржыс да Сі́лва ( нар. , Рыбейран-Пірыс, Бразілія) — бразільскі футбаліст, паўабаронца англійскага клуба «Фулхэм» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі.
Клубная кар’ера Кар’еру пачаў у бразільскім клубе «Карынтыянс», адкуль у жніўні 2007 года перайшоў ва ўкраінскі клуб «Шахцёр» за 14 млн еўра. Дэбютаваў за новы клуб 15 верасня 2007 года ў матчы супраць «Чарнаморца», дзе данецкі клуб атрымаў перамогу з лікам 2:1. 31 студзеня 2013 года Віліян перайшоў у «Анжы» падчас зімовага трансфернага вакна. За іграка сярэдняй лініі махачкалінцы выклалі 35 млн еўраAnzhi signs Willian from Shakhtar. Fox Sports.. Аднак ужо ўлетку ў сувязі з новай палітыкай стратэгіі развіцця і фінансавання клуба бразільскі ігрок перайшоў у лонданскі «Чэлсі» за 32 млн фунтаў.
У жніўні 2020 года ў якасці свабоднага агента пакінуў «Чэлсі» і неўзабаве стаў іграком «Арсенала»«Арсенал» объявил о переходе Виллиана. by.tribuna.com.. У жніўні 2021 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Арсеналам» і вярнуўся ў «Карынтыянс»Футбол. Хавбек Виллиан расторг контракт с "Арсеналом" и продолжит карьеру в "Коринтиансе" . pressball.by..
У жніўні 2022 года пакінуў «Карынтыянс», а ў верасні вярнуўся ў Англію, папоўніўшы склад «Фулхэма»Виллиан вернулся в английскую премьер-лигу. football.by..
Міжнародная кар’ера 10 лістапада 2011 года Віліян дэбютаваў за нацыянальную зборную Бразіліі ў таварыскім матчы супраць зборнай Габона.
Дасягненні «Шахцёр»: Чэмпіён Украіны (4): 2008, 2010, 2011, 2012 Уладальнік Кубка Украіны (3): 2008, 2011, 2012 Уладальнік Суперкубка Украіны (3): 2008, 2010, 2012 Уладальнік Кубка УЕФА: 2009
«Чэлсі»: Чэмпіён Англіі (2): 2015, 2017 Уладальнік Кубка Англіі: 2018 Уладальнік Кубка Футбольнай лігі: 2015 Пераможца Лігі Еўропы: 2019
Зборная Бразіліі: Уладальнік Кубка Амерыкі: 2019
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Футбалісты Бразіліі Катэгорыя:Ігракі зборнай Бразіліі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Карынтыянс Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Данецк Катэгорыя:Ігракі ФК Анжы Катэгорыя:Ігракі ФК Чэлсі Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Лондан Катэгорыя:Ігракі ФК Фулхэм Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту Украіны Катэгорыя:Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе