Даўгі́нава (, ) — вёска ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Узмёнскага сельсавета.
Знаходзіцца на рацэ Волта, за 17 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Мёры, за 198 км ад Віцебска.
Гісторыя У 1921—1945 гадах вёска ў складзе гміны Чарасы, пазней (1927) у складзе гміны Лявонпаль Дзісенскага (з 1926 года Браслаўскага) павета Віленскага ваяводстваWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 43.
Да 14 красавіка 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Мальцаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978)., пасля — у склад Лявонпальскага сельсавета, з 9 ліпеня 1965 года да 20 сакавіка 2009 года з’яўлялася цэнтрам Даўгінаўскага сельсавета, які 16 верасня 2010 года быў перайменаваны ва Узмёнскі.
Насельніцтва 1921 год — 93 жыхары, 18 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 41.. 1931 год — 108 жыхароў, 20 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 7. 1997—258 жыхароў, 91 двор.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Узмёнскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мёрскага раёна