У́на. Сустракаецца таксама варыянт Ву́на (, ) — вёска ў Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці, на аўтадарозе Віцебск — Лёзна (мяжа з Расійскай Федэрацыяй). Уваходзіць у склад Лёзненскага сельсавета. Гісторыя Калонію заснавалі 53 латышскія гаспадаркі ў 1881 годзе. Яна ўзнікла на 2000 дзялянках зямлі маёнтка Уна, які латышы набылі ў 1888 годзе за 102 тысячы рублёў і падзялілі на хутары ад 25 да 100 дзесяцін.
У 1926 годзе быў створаны Унаўскі нацыянальны латышскі сельсавет. На момант арганізацыі тут былі 153 гаспадаркі, у тым ліку 113 латышскіх і 40 беларускіх. У 1933 годзе — 246 гаспадарак, з іх толькі 73 латышскіх, у 1934 годзе латышскіх гаспадарак было яшчэ менш — 64. Былі адкрыты няпоўная сярэдняя латышская школа імя Эйдэмана, а таксама пачатковая школа. Унскі латышскі сельсавет з самага заснавання быў экстэрытарыяльным і аб’ядноўваў разрозненыя латышскія гаспадаркі.
Латышскі нацыянальны сельсавет быў скасаваны ў 1934 годзе. У 1924—1954 гадах цэнтр Унаўскага сельсавета. У 1954—1964 гадах вёска ў складзе Стасеўскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071)..
Вядомыя асобы Пётр Уладзіміравіч Гнуценка — беларускі журналіст, дзяржаўны дзеяч.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Лёзненскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лёзненскага раёна