Сямёнаўскі лейб-гвардыі полк, ваеннае фарміраванне Маскоўскай дзяржавы і Расійскай імперыі. Сфарміраваны ў 1683 годзе ў падмаскоўным сяле Сямёнаўскім, пад назвай пацешных Сямёнаўцаў; з 1687 года яны пачалі іменавацца Сямёнаўскім палком, а з 1700 года — лейб-гвардыі Сямёнаўскім.
У 1800 годзе імператар Павел I назваў яго лейб-гвардыі Яго Імператарскай Высокасці Аляксандра Паўлавіча палком, але ўжо ў наступным годзе імператар Аляксандр I вярнуў палку ранейшае найменне. Баявыя адрозненні:
Георгіеўскі палкавы сцяг за бітву пры Кульме ў 1813 г. Нагрудныя знакі ў обер-афіцэраў за бітву пад Нарвай у 1700 г. Знакі на шапках з надпісам: «За Правец 10 і 11 лістапада 1877 г.»
Літаратура
Спасылкі
Ваенна-Гістарычны клуб Лейб-Гвардыі Сямёнаўскі полк Спісы Лейб-гвардыі Сямёнаўскага палка Палкавы фотаальбом Сцягі Лейб-гвардыі Сямёнаўскага палка Палкавыя маршы і песні
Катэгорыя:Гвардзейскія палкі Расійскай імперыі Катэгорыя:Пяхотныя палкі Расійскай імперыі Катэгорыя:З’явіліся ў 1687 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1920 годзе