Сцяг Мекленбурга-Пярэдняй Памераніі — адзін з сімвалаў зямлі Мекленбург-Пярэдняя Памеранія.

Сцяг прыняты 29 студзеня 1991 года і ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з палосамі (зверху ўніз) сіняга, белага, жоўтага, белага і чырвонага колераў, з суадносінамі шырыні 4:3:1:3:4.Gesetz- und Verordnungsblatt für Mecklenburg-Vorpommern 1991, S. 14Gesetz über die Hoheitszeichen des Landes In der Fassung der Bekanntmachung vom 23. Juli 1991

На іншым варыянце сцяга герб Мекленбурга — Пярэдняй Памераніі не малюецца, а малююцца ў цэнтры сімвалы Мекленбурга (чорная галава быка) злева і Пярэдняй Памераніі (чырвоны грыфон) справа.

Неафіцыйна выкарыстоўваюцца і сцягі гістарычных абласцей. Для Мекленбурга выкарыстоўваецца гістарычны сіне-жоўта-чырвоны сцяг з чорнай галавой быка ў цэнтры, для Пярэдняй Памераніі — бела-блакітны сцяг.

Сцягі

Гл. таксама Герб Мекленбурга-Пярэдняй Памераніі

Спасылкі

Катэгорыя:Мекленбург-Пярэдняя Памеранія Мекленбург-Пярэдняя Памеранія