Дом ЮхновічаКарла Маркса (Подгорная) От Ленина (Губернаторской) до Энгельса (Петропавловской)  — колішні будынак у Мінску на рагу вуліц Падгорнай (цяпер вул. К. Маркса) і Петрапаўлаўскай (цяпер вул. Энгельса), 38/34. Разбураны падчас Другой сусветнай вайны. Цяпер на месцы будынка г. зв. Дом пісьменнікаў, пабудаваны ў 1951—1953 гадах (арх. Авель Брэгман).

Дом Юхновіча пабудаваны ў канцы XIX ст. Памяшканні выходзілі на невялікі ўнутраны двор, перакрыты зашклёным ліхтаром.

На першым паверху размяшчалася бюро грамадзянскіх інжынераў «Гай, Свянціцкі & Co», якое распрацоўвала эскізы, праекты, планы, каштарысы гарадскіх, дачных і сельскагаспадарчых пабудоў, здзяйсняла тэхнічны нагляд, будавала гаспадарчым спосабам, давала тэхнічныя кансультацыі.

Таксама ў будынку была кантора першага ў горадзе платнага гаража «Мінск-аўтамабіль», які належаў інжынеру Зыгмунту Свянціцкаму, займаўся тэхнічным абслугоўваннем, пракатам, продажам легкавых аўтамабіляў і запчастак, першая на тэрыторыі сучаснай Беларусі станцыя тэхнічнага абслугоўванняУроки истории. Чем закончилась первая поездка на такси в Минске и сколько машин было у князя Радзивилла .

Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Мінска Катэгорыя:Вуліца Энгельса (Мінск) Катэгорыя:Вуліца Карла Маркса (Мінск)