Харчовая дабаўка — уведзенае падчас вытворчасці або гандлю ў харчовы выраб рэчыва для захавання або надання водару, смаку ці выгляду. Воцатная і малочная кіслоты, кухонная соль выкарыстоўваюцца цягам тысячагоддзяў. Шырокае выкарыстанне большасці іншых пачалося ў 2-й палове ХХ ст. з развіццём знешняга гандлю і выяўнай, каляровай рэкламы.
Віды Паводле прызначэння падзяляюцца на: (E100-199); (Е200-299); антыакісляльнікі (Е300-399); , , эмульгатары (Е400-499); рэгулятары кіслотнасці і рэчывы супраць злежвання (Е500-599); водара- і смакаўзмацняльнікі (Е600-699); іншыя (Е900-999, Е1000-1999), у тым ліку глазуравальнікі, мукаапрацоўнікі, разрыхляльнікі, хлебазапякальнікі, падсаладжальнікі, пенаўтваральнікі, пенагаснікі, вільгацезахавальнікі, жэлявальнікі.
Бяспека Аб’яднаны камітэт экспертаў па харчовых дабаўках Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і Харчова-сельскагаспадарчай арганізацыі Аб’яднаных нацый ухваляе выкарыстанне рэчыва ў харчовай вытворчасці пры бяспечнасці ў доследах на жывёлах. Аднак Еўрапейскае агенцтва па харчовых стандартах доследна выявіла ператраўліванне сінтэтычнага (Е128), раней дазволенага як фарбавальнік кілбас і мяса, у атрутны анілін.
Беларусь У Беларусі пры вытворчасці харчавання для дзяцей першага года жыцця з харчовых дабавак дапускаецца выкарыстанне толькі солі. У вырабах для дзяцей да трох гадоў выключаецца выкарыстанне генетычна змененай сыравіны.