Багданы́ (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Дамачаўскага сельсавета. Размешчаны за 57 км на поўдзень ад Брэста, 14 км ад чыгуначнай станцыі Дубіца, на ўсходзе меліярацыйныя каналы, на захадзе — рака Заходні Буг (прыток Нарава).
У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Брэстрайаграсэрвіс» (цэнтр — г. п. Дамачава).
Планіровачна складаецца з кароткай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі сялянскімі хатамі.
Гісторыя У XIX стагоддзі вядома як прыселак у Дамачаўскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Дамачаўскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 3 вяскоўцы, 1 прапаў без вестак.
Да 8 верасня 1959 года ў складзе Ліпінкаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11..
Насельніцтва 11 двароў, 71 жыхар (1897) 75 жыхароў (1905) 13 двароў, 98 жыхароў (1921) 114 жыхароў (1959) 121 жыхар (1970) 24 гаспадаркі, 40 жыхароў (2005)
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Дамачаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна