Уладзіслаў Высоцкі (;  — ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны намеснік камандзіра 3-га батальёна 1-га пяхотнага палка 1-й польскай пяхотнай дывізіі імя Тадэвуша Касцюшкі ў складзе 33-й арміі Заходняга фронту, Герой Савецкага Саюза, капітан Войска Польскага.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1908 годзе ў Бельску, паляк. Пасля нападу фашысцкай Германіі на Польшчу і пачатку 2-й сусветнай вайны знаходзіўся ў Савецкім Саюзе, дзе пад камандаваннем генерала была сфарміравана з польскіх патрыётаў і ўзброеная савецкай баявой тэхнікай .

У другой палове 1943 года 1-я польская дывізія выступіла на фронт, дзе 12 кастрычніка 1943 ў складзе 33-й Арміі (Заходні фронт) атрымала баявое хрышчэнне ў бітве пад пасёлкам Леніна Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. Гэтая дата пасля стала ў былой Польскай Народнай Рэспубліцы нацыянальным святам — Днём Войска Польскага.

12 кастрычніка 1943 года намеснік камандзіра 3-га батальёна (1-ы пяхотны полк) капітан Уладзіслаў Высоцкі са сваімі байцамі паспяхова авалодаў магутным вузлом супраціву праціўніка і захапіў першую лінію абароны гітлераўцаў, уклініўшыся ў другую ля в. Трагубава. Акружаны гітлераўцамі, каб не трапіць у палон, скончыў жыццё самагубствам.

Узнагароды Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 11 лістапада 1943 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм грамадзяніну Польшчы, капітану Высоцкаму Уладзіславу Казіміравічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Узнагароджаны ордэнам Леніна.

Ушанаванне памяці 4 кастрычніка 1973 года Міністр абароны ПНР генерал Войцех Ярузельскі прысвоіў імя капітана Уладзіслава ВысоцкагаRozkaz Nr 019/MON Ministra Obrony Narodowej z dnia 4 października 1973 roku w sprawie nadania jednostkom wojskowym historycznych nazw oraz imion zasłużonych działaczy partyjnych, żołnierzy oddziałów frontowych i partyzanckich, a także ustanowienia dorocznych świąt, Dziennik Rozkazów MON Tajny z 1973 r. Nr 10, poz. 26..

У Бельск-Падляшскім, дзе нарадзіўся Уладзіслаў Высоцкі, яго імем названа вуліца. Пачатковая школа № 2, якая знаходзіцца на гэтай вуліцы, таксама носіць яго імяSzkoła Podstawowa Nr 2 im. kpt. Władysława Wysockiego, 17-100 Bielsk Podlaski, ul. Wł. Wysockiego 6.

Літаратура

Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Ваенныя Польшчы Катэгорыя:Удзельнікі абароны Польшчы ў 1939 годзе