Лу́скалы (, ) — вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Войскага сельсавета. У складзе калектыўнага сялянскага аб'яднання «Колас».

Назва Назва мяркуецца ад старажытнабалцкага двухасноўнага імені тыпу Lus-kalas.

Геаграфія Па правым беразе Крывулі за 100 м ад рэчышча, за 1,5 км на поўдзень ад аўтадарогі Высокае — Кобрын (), за 16 км на захад ад Каменца, за 52 км на поўнач ад Брэста, за 20 км на ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Брэст — Беласток.

Гісторыя

1833: паводле 8-й рэвізіі ў вёсцы 80 рэвізскіх душ. 1845: паводле інвентара вёска ў складзе маёнтка Бучамля. канец XIX ст.: вёска ў Войскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні Расійскай імперыі. 1890: Лускалыўская сельская грамада мела 217 дзесяцін зямельных угоддзяў. 1897: паводле перапісу ў вёсцы 22 двары, 158 жыхароў, хлебазапасны магазін, ветраны млын, 2 кузні. 1905: 245 жыхароў. 1921: у выніку Польска-савецкай вайны ў складзе Польшчы. 1923: у Войскай гміне Брэсцкага павету Палескага ваяводства, 12 жылых і 4 нежылыя двары, 79 жыхароў. 1928: у Ратайчыцкай гміне таго ж павету і ваяводства міжваеннай Польшчы. 1939: у выніку Пакту Молатава-Рыбентропа ў складзе Брэсцкай вобласці БССР. 1940: у складзе Войскага сельсавета Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці, у вёсцы 32 двары, 162 жыхары. 1949: арганізаваны калгас «Чырвоная Зорка». 1950: 28 гаспадарак, 117 жыхароў. 1954: у Агародніцкім сельсавеце. 1964: зноў у Войскім сельсавецеРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).. 1970: 91 жыхар, у калгасе «Беларусь».

Насельніцтва

Крыніцы

Літаратура С. 59.

Спасылкі

Катэгорыя:Войскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Камянецкага раёна