Збо́рная Нарвегіі па хаке́і — нацыянальная хакейная каманда Нарвегіі. У рэйтынгу ІІХФ за 2014 год знаходзіцца на 8 месцы. Кіроўны орган — Нарвежскі хакейны саюз, галоўным трэнерам з'яўляецца Рой Ёгансен, які займае гэту пасаду з 2001 года.
Гісторыя Нарвежскі хакейны саюз быў заснаваны ў 1934 годзе, стаўшы членам ІІХФ у 1935 годзеLangholm Dag Norsk ishockey gjennom 50 år. — 1984. — P. 39–40.Norway. International Ice Hockey Federation.. Аднак зборная з'явілася толькі ў 1937 годзе, бо да гэтага ў саюза не было дастаткова сродкаў для падтрымкі каманды. Да пачатку Другой сусветнай вайны нарвежская зборная амаль не ўдзельнічала ў турнірах, адправіўшыся ўпершыню ў тым жа 1937 годзе на чэмпіянат свету ў Лондан. Першы матч нарвежцы правялі 17 лютага, атрымаўшы буйное паражэнне ад зборнай Чэхаславакіі з лікам 0:7. Наступнае паражэнне ад Швейцарыі з лікам 2:13 выбіла нарвежцаў з турніруLangholm Dag Norsk ishockey gjennom 50 år. — 1984. — P. 59–62.. У чэмпіянаце свету 1938 года нарвежцы таксама прынялі ўдзел, аднак на наступны год яны адмовіліся ад удзелу ў чарговым першынстве свету. У ніводным матчы да пачатку вайны нарвежцы не здолелі атрымаць перамогу: лепшым дасягненнем стала толькі мінімальнае паражэнне ад Швецыі з лікам 3:4Langholm Dag Norsk ishockey gjennom 50 år. — 1984. — P. 71–72..
Спасылкі Афіцыйны сайт Нарвежскага хакейнага саюза
Нарвегія Катэгорыя:Хакей у Нарвегіі