Чжан Хун (; ) — кітайская канькабежка, алімпійская чэмпіёнка 2014 на дыстанцыі 1000 м.

Спартыўная кар’ера Пачала займацца канькабежным спортам у 2008 годзе.

У сезоне 2010/2011 дэбютавала ў Кубку свету.

У 2012 годзе стала чэмпіёнкай Кітайскіх зімовых гульняў. На чэмпіянаце свету ў спрынтарскім мнагабор’і 2012 заняла трэцяе месца. На чэмпіянаце свету ў спрынтарскім мнагабор’і 2014 заняла другое месца.

На зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года першынствавала на дыстанцыі 1000 метраў і прынесла сваёй краіне першае алімпійскае золата ў канькабежным спорце.Чжан Хун — олимпийская чемпионка Сочи, Фаткулина — 4-я

Спасылкі Статыстыка выступленій

Катэгорыя:Канькабежцы Кітая Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Кітая Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па канькабежным спорце Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года Катэгорыя:Канькабежцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года