thumb|250пск|Структура малекулы аксітацыну Аксітацы́н — гармон гіпаталамуса, які затым транспартуецца ў заднюю долю гіпофіза, дзе накопліваецца (дэпануецца) і вылучаецца ў кроў. Мае алігапептыдную будову.

Фізіялагічнае дзеянне Аксітацын аказвае стымулюючае ўздзеянне на гладкую мускулатуру шыйкі маткі, павышае сутаргаваю актыўнасць і ў меншай ступені тонус міяметрыя. У малых канцэнтрацыях аксітацын павялічвае частату і амплітуду сутаргаў маткі, а ў вялікіх канцэнтрацыях спрыяе павышэнню тонусу маткі, пачашчэнню і пасіленню яе сутаргаў (аж да тэтанічных сутаргаў або развіцця кантрактуры маткі). Аксітацын выклікае пасіленне сакрэцыі пралактыну, а таксама сутаргі міяэпітэліяльных клетак, што атачаюць альвеолы малочнай залозы, павялічваючы выпрацоўку малака. Аксітацын мае таксама слабыя вазапрэсінападобныя антыдыўэтычныя ўласцівасці.

Літаратура

Катэгорыя:Гармоны задняй долі гіпофіза Катэгорыя:Пептыдныя гармоны Катэгорыя:Псіхафізіялогія