Мастэрс 1988 (, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 1988 — па назве спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 24 па 30 студзеня 1988 года ў «Уэмблі канферэнц-цэнтры», у Лондане. Турнір стаў 14-м розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Спонсарам турніру ў чарговы раз стала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £225,000 (на £25,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £56,000 атрымаў пераможца.
У турніры прыняло ўдзел 16 гульцоў, якія займалі вышэйшыя пазіцыі у сусветным рэйтынгу. Яны ўсе пачалі турнір са стадыі 1/8 фіналу без якіх-небудзь папярэдніх матчаў.
Стыў Дэвіс выйграў свой другі трафей на Мастэрс, у фінальным матчы усухую разграміўшы Майка Халета - 9:0.
Катэгорыя:Мастэрс (снукер) Катэгорыя:Студзень 1988 года