Хаім Лейбавіч Маршак (,  — ) — беларускі вучоны ў галіне фтызіятрыі. Доктар медыцынскіх навук, прафесар. Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1940).

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і лекара. Скончыў фізіка-матэматычны (1911) і медыцынскі факультэты (1914) Маскоўскага ўніверсітэта. У гады Першай сусветнай вайны служыў урачом у шпіталі. З 1921 галоўны лекар першага ў Беларусі супрацьтуберкулёзнага дыспансера і адначасова (з 1922) асістэнт факультэцкай тэрапеўтычнай клінікі БДУ. У 1928 па яго ініцыятыве быў створаны НДІ туберкулёзу Наркамата аховы здароўя БССР, які ён узначальваў у 1928—1941 і ў 1944—1958; адначасова прафесар Мінскага медінстытута. Старшыня Беларускага таварыства фтызіятраў (1956)

Навуковыя працы па праблемных пытаннях туберкулёзу.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мінску Катэгорыя:Дактары медыцынскіх навук