Лесазаводск () — горад (з 1938) краявога падпарадкавання ў Прыморскім краі Расіі. Насельніцтва 42,2 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1932 годзе.

Горад размешчаны на рацэ Усуры (прыток Амура), за 349 км ад Уладзівастока.

У Лесазаводску размешчаны адзін з буйнейшых у Прымор’і чыгуначных вузлоў — станцыя Ружына, дзе ў канцы 2002 года была завершаная электрыфікацыя Транссібірскай магістралі. Найбольш вялікая колькасць працуючых занята на чыгуначных прадпрыемствах — вагоннае, лакаматыўнае дэпо, дыстанцыя пуці, дыстанцыя электразабеспячэння, дыстанцыя грамадзянскіх будынкаў. Дзейнічаюць прадпрыемствы дрэваапрацоўчай галіны.

Сродкі масавай інфармацыі Лесазаводскае тэлебачанне і інш.

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы Вячаслаў Барысавіч Ангелаў (нар. 1947) — беларускі архітэктар. Людміла Яфімаўна Цімафеева (нар. 1934) — беларуская актрыса. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1967).

Спасылкі

Крыніцы

Катэгорыя:Гарады Прыморскага края